АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

У Мінску прадаюць кватэру за… біткоіны

У Мінску прадаюць кватэру за… біткоіны
27.11.2017
На сталічнай вуліцы Кісялёва выставілі на продаж за біткоіны чатырохпакаёку ў цагляным доме 1953-га года. "Пакуль ніхто не звяртаўся".

Фота: kufar.by

На сёння гэта самая папулярная крыптавалюта свету. Кватэра з добрым рамонтам каштуе 30 біткоінаў ці 199 тысяч долараў, перадае Еўрарадыё.


Як высвятляем, гаспадар Канстанцін сам займаецца крыптавалютай, але слаба верыць, што за нерухомасць расплацяцца электроннымі грошамі.

 

 А чаму менавіта за біткоіны?

 

Канстанцін: Я сам даўно карыстаюся біткоінамі. Калі размяшчаў абвестку, біткоін каштаваў сем тысяч долараў, цяпер ён вырас. Людзі розныя бываюць, камусьці, можа, будзе цікава такім чынам вывесці свае біткоіны.

 

 Нехта звяртаўся ўжо?

 

Канстанцін: Пакуль ніхто не цікавіўся. Шчыра, я не думаю, што ў нас шмат буйных утрымальнікаў крыптавалюты. Тым больш, такіх сум. Такія людзі ёсць, я некаторых ведаю асабіста. Але біткоін увесь час расце, за год 900%, і гэта асноўны інструмент для інвестыцый. Але раптам нехта набудзе, надзея ёсць заўжды.

 

 Адзін з пакояў у кватэры, фота: kufar.by

А калі на выбар вам прапануюць заплаціць у біткоінах ці ў звычайнай валюце?

 

Канстанцін: Я ў любым выпадку буду набываць біткоіны, таму біткоіны мне будуць больш выгадныя.

 

А адкуль наогул цікавасць да крыптавалюты?

 

Канстанцін: Я зацікавіўся біткоінамі год-паўтара таму. Цяпер робім праект у межах блокчэйна, які будзе цікавы крыптаінвестарам.

 

 А якая ў вас самая буйная пакупка ў біткоінах?

 

Канстанцін: Калі біткоін каштаваў у раёне тысячы долараў, я набываў сабе апаратуру. Там было каля 0,8 біткоіна.

 

 А ў чым яго зручнасць наогул?

 

Канстанцін: Біткоін расце ўвесь час, зручна пераводзіць неабмежаваную суму за мяжу, і ніхто не убачыць, якую. Праз банк перавесці 100 тысяч долараў будзе каштаваць касмічных грошай. Трэба будзе свае даходы паказваць і ўсё такое.

 

Біткоін на сёння — самая папулярная крыптавалюта свету. Адзін біткоін каштуе 9495 долараў. Плацёж у біткоінах праходзіць паміж двума людзьмі без усялякіх адміністратараў і пасярэднікаў. Біктоіны немагчыма арыштаваць ці заблакаваць, гэта можа зрабіць толькі сам уласнік.


Дата стварэння навіны 27.11.2017
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку