АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Выявіліся карупцыйныя парушэнні ў Мінгарвыканкаме

Выявіліся карупцыйныя парушэнні ў Мінгарвыканкаме
27.11.2017
Пракуроры запатрабавалі ліквідаваць выяўленыя парушэнні. Ці ёсць пакараныя, не ўдакладняецца.

Фото с сайта pixabay.com

Мінская пракуратура выявіла, што ў камітэце архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінску «не заўсёды выконваюць патрабаванні антыкарупцыйнага заканадаўства».

 

Гаворыцца пра абмежаваньне добрасумленнай канкурэнцыі ў сфэры дзяржаўных закупак, а таксама пра факты «нерацыянальнага расходавання» бюджэтных сродкаў пры распрацоўцы горадабудаўнічых пашпартоў. Паседжанні камісіі процідзеяння карупцыі праводзіліся нерэгулярна, планы камісіі не актуалізоўваліся, падведамасныя арганізацыі «пакінулі без увагі».

 

Таксама, паводле Генпракуратуры, у асобных супрацоўнікаў камітэту «не былі ўзятыя абавязаньні ў выкананні абмежаванняў, прадугледжаных у законе „Аб барацьбе з карупцыяй“». Некаторыя супрацоўнікі і іх блізкія сваякі часам падавалі няпоўныя звесткі ў дэкларацыях аб даходах і маёмасці.

 

Нядаўна на хабары злавілі галоўнага архітэктара Бабруйску (паводле праваахоўнікаў, прымаў ад кіраўнікоў камерцыйных структураў «таварна-матэрыяльныя каштоўнасьці»), а мінскага камунальніка абвінавацілі ў хабары за святлафоры (за заключэнне дамоваў на пастаўку святлафораў і камплектнага абсталявання атрымаў больш за 80 тысяч рублёў).

Народная воля


Дата стварэння навіны 27.11.2017
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку