АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Ці купяць беларусы БелДжы» за 17-25 тысяч даляраў

Ці купяць беларусы БелДжы» за 17-25 тысяч даляраў
27.11.2017
Віцэ-прэм'ер Сямашка назваў цану беларускіх легкавікоў «Джылі».

Фота: president.gov.by

 

Кошт легкавога аўтамабіля «БелДжы» беларускай зборкі будзе ў дыяпазоне 17-25 тысяч даляраў, заявіў віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка ў эфіры праграмы «Контуры» тэлеканала АНТ, піша Tut.by.

На пытанне, як ён ацэньвае перспектывы, Сямашка прызнаў: «Складана будзе. Не проста. Але мы ставім задачу ў наступным годзе выйсці на 25 тысяч аўтамабіляў, а потым па 10 тысяч дадаваць», - распавёў ён.

 

Сямашка нагадаў, што кіраўнік краіны паставіў задачу павялічыць гарантыйны тэрмін аўтамабіля з чатырох да пяці гадоў, цяпер ідуць кансультацыі па гэтым пытанні. «Будзем імкнуцца да таго, каб гэта было пяць гадоў. Але калі я купляў першую машыну, «жыгулі» шостай мадэлі, адзін год быў гарантыі. Сёння пяць гадоў, і гэта не проста», - згадаў ён.

 

 

Ільготныя ўмовы крэдытавання, таксама абяцаныя кіраўніцтвам краіны, ужо распрацаваны, і да панядзелка, як распавёў Сямашка, праект дакумента пойдзе ў Адміністрацыю прэзідэнта. Віцэ-прэм'ер анансаваў льготныя крэдыты на сем гадоў пры першапачатковым унёску — каля 10% першапачатковага кошту аўтамабіля.

nn.by


Дата стварэння навіны 27.11.2017

Возврат к списку