АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

У Мінску адкрылася выстава #открытажить: пра жанчын, якія перажылі гвалт у сям'і

У Мінску адкрылася выстава #открытажить: пра жанчын, якія перажылі гвалт у сям'і
26.11.2017
Яна прымеркаваная да Міжнароднага дня па барацьбе з гвалтам у дачыненні да жанчын.


"Мой шлях да гэтага месца — больш за чатыры гады. Гэта быў перыяд, калі кожны новы дзень — боль, я думала: "Божа, яшчэ адзін дзень". Я засынала: "Божа, ячшэ адна ноч". І былі думкі толькі, як гэта ўсё спыніць. Але ў нейкі момант я звярнулася за дапамогай. Я перакрочыла праз свой страх, страх асуджэння, страх, што мяне будуць у нечым абвінавачваць. Я папрасіла: "Дапамажыце". Мне дапамаглі. Мне дапамаглі ўстаць, і не давалі ні разу ўпасці", — гэта словы Вольгі, якая ў свой час прыйшла ў прытулак для жанчын "Радзіслава". Цяпер яна сама дапамагае жанчынам у крызісных сітуацыях.

 

25 лістапада ў Корпусе шматлюдна. Тут адкрылася выстава #открытажить, прымеркаваная да Міжнароднага дня па барацьбе з гвалтам у дачыненні да жанчын. Сярод наведвальнікаў — беларускі, якія перажылі хатні гвалт і знайшлі сілы звярнуцца па дапамогу і выйсці з адносінаў з агрэсарамі. Многія з іх удзельнічалі ў трох праектах, якія прадстаўлены на выставе.

 

 "Кожная трэцяя" — праект Аляксандра Васюковіча і Дар'і Царык. Жанчыны паказаныя ў момант, калі толькі звярнуліся ў шэлтар. "Прасіць дапамогі сорамна і страшна. Сіл больш няма".

"Открыта" — малюнкі пацярпелых ад хатняга гвалту, створаных падчас арт-тэрапіі з мастачкай Нікай Сандрос і фатографам Дзінай Ярмоленка. "Выйсце ёсць".

 

"Выжылая" — праект фатографа Дашы Бубен. Даша паказвае жанчын з шэлтара пасля ўзнаўлення, калі яны бяруць кантроль над сваім жыццём.

Выстава мае мэтай прыцягнуць увагу беларусаў да праблемы хатняга гвалту ў сям'і. Яе арганізатары — Фонд ААН у вобласці народанасельніцтва (UNFPA) і прытулак для жанчын "Радзіслава".

Наведаць выставу можна да 29 лістапада.

euroradio.fm


Дата стварэння навіны 26.11.2017

Возврат к списку