Чаму шведскія турысты ня едуць у Беларусь

Журналісты пацікавіліся ў дыпляматкі, чаму ў Горадню па бязьвізавай пяцідзённай праграме не прыяжджаюць швэдзкія турысты. На гэта спадарыня Юханэсан заўважыла, што Швецыя, як і Беларусь, невялікія краіны і ім, маўляў, патрэбна шмат працаваць над тым, каб пра іх ведалі за мяжой. Швецыя, паводле яе, гэтым вельмі шмат займаецца, паведамляе Свабода.
«Канешне, шведы зараз няшмат ведаюць пра Беларусь, але ў Мінску мы ўжо бачым усё болей швэдаў. Пяць дзён бязь візы гэта вельмі добра, але гэта замала, каб ехаць яшчэ далей за Мінск. Калі было б хаця б 8-10 дзён, то я ўпэўнена, што швэды дабавілі б яшчэ адзін горад у сваёй паездцы па Беларусі» — сказала Крысціна Юханэсан.

Зачыніў урачыстасьць у кірсе канцэрт шведскага арганіста Ёргена Ліндстрама. Выпускнік Каралеўскага музычнага каледжу ў Стакгольме выканаў творы Дытрыха Букстэхудэ, Югана Хэльміка Румана, Оскара Ліндбэрга і Густава Хэга. Гарадзенская публіка апладзіравала яму стоячы.