АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Тэхнічна Макей лепш, палітычнай логікі ва ўдзеле Лукашэнкі ў саміце няма

 Тэхнічна Макей лепш, палітычнай логікі ва ўдзеле Лукашэнкі ў саміце няма
22.11.2017
Дэлегацыю Беларусі на Саміце Усходняга партнёрства ачоліць міністр замежных спраў Уладзімір Макей.Чаму ў Брусель не едзе Аляксандр Лукашэнка, тлумачыць дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі, палітолаг Андрэй Ягораў.


Ён кажа, што "здагадкі" пра тое, хто ад Беларусі паедзе на чарговы Саміт Усходняга партнёрства, чуваць літаральна перад кожнай такой сустрэчай. І ніводнага разу такое рашэнне не было сутнасным. Яно вызначалася толькі пэўнымі фармальнымі прычынамі.


На думку палітолага, і сёння сітуацыя прынцыпова не змянілася:

"Калі фармат прадугледжвае магчымасць самім вырашаць, хто будзе на чале дэлегацыі, — кіраўнік дзяржавы ці міністр замежных спраў, — то Беларусь мае магчымасць выбіраць. І тут выбар робіцца на карысць таго, хто якія задачы можа вырашаць у адпаведных фарматах. Як мне падаецца, Макей на еўрапейскім фронце значна больш прывабная фігура за Лукашэнку з ягонай неадназначнай рэпутацыяй і даволі складанымі дачыненнямі з еўрапейскімі лідарамі шмат якіх краін", — адзначае Андрэй Ягораў.


Палітолаг мяркуе, што падобна на тое, што ў Мінску не змаглі арганізаваць асобных сустрэч Лукашэнкі з лідарамі вядучых краін Еўрасаюза.

"Калі гэта так, калі не было дамоваў аб сустрэчах Лукашэнкі ў Бруселі з лідарамі шэрагу краін, то і патрэбы яму там з’яўляцца няма. А міністр Макей якраз тая фігура, якая шмат што можа вырашаць, бо ён — галоўны архітэктар збліжэння з Еўрапейскім Саюзам, якое назіраецца ў апошнія гады. Макей значна больш прымальная фігура для еўрапейцаў. Ён больш ведае сітуацыю, найперш звязаную з эканамічным супрацоўніцтвам. І ён там сапраўды можа значна болей дасягнуць у шматбаковым фармаце, чым Лукашэнка.

Я абагульніў бы так: тэхнічна Макей лепш, палітычнай логікі ва ўдзеле Лукашэнкі ў саміце няма. Вось гэта і стала вырашальным, чаму ў Брусель едзе Макей, а не Лукашэнка", — падсумоўвае дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў.

па інф. eurobelarus.info



Дата стварэння навіны 22.11.2017

Возврат к списку

cashback