АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Ці адбудзецца абмен абвінавачаных у шпіянажы ўкраінца і беларуса

Ці адбудзецца абмен абвінавачаных у шпіянажы ўкраінца і беларуса
21.11.2017
"Шпіёнская справа" ўкраінскага журналіста Паўла Шаройкі можа быць адказам беларускіх спецслужбаў на ранейшы "беларускі шпіёнскі скандал" ва Украіне.

Кадр з кінафільма "Мёртвы сезон"

 Такое меркаванне ў гутарцы з Радыё "Свабода" выказаў Віктар Ягун, які быў намеснікам старшыні Службы бяспекі Украіны ў 2014-2015 гадах.

 

Як паведамлялася раней, у чэрвені ў Чарнігаве быў затрыманы беларускі грамадзянін, якога вінавацяць у зборы сакрэтнай інфармацыі на карысць Расіі.

 

"Проста дагэтуль беларусы не мелі прыдатнай асобы і выйшлі на тую фігуру, інфармацыя па якой была на паверхні. І ўсё складвалася: чалавек калісьці служыў, прычым гэтага не прыхоўваў, і афіцыйна знаходзіўся не першы год у Беларусі. Таму і зацягванне было гэтага працэсу. А не разгалошвалі з 25 кастрычніка па 17 лістапада, бо спрабавалі без агалоскі дамовіцца пра абмен. Мяркую, што абмен не атрымаўся якраз праз разгалошванне, якое адбылося не з віны тых ці іншых прадстаўнікоў органаў улады, а працадаўцы, жонкі, родных, калег", — выказаў сваё меркаванне Віктар Ягун.

 

Генерал-маёр запасу лічыць, што абмен усё яшчэ магчымы, але разбірацца з сітуацыяй давядзецца на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаваў.

 

Віктар Ягун перакананы, што распальваць нянавісць паміж Беларуссю і Украінай выгадна Расіі. "Справа Шаройкі", на яго думку, магла быць сумеснай аперацыяй беларускіх і расійскіх спецслужбаў.

 

Як паведамлялася раней, 25 кастрычніка КДБ затрымаў уласнага карэспандэнта "Украінскага радыё" ў Беларусі Паўла Шаройку. Спецслужба заявіла, што журналіст стварыў шпіёнскую сетку ў нашай краіне. Разам з ім, як было заяўлена, затрыманы грамадзянін Беларусі, які перадаваў Шаройку інфармацыю. Паводле звестак КДБ, абодва затрыманыя прызналіся ў зробленым.

 

У сувязі са "шпіёнскім скандалам" з Беларусі быў высланы ўкраінскі дыпламат.



Дата стварэння навіны 21.11.2017

Возврат к списку

cashback