АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

У Ельску шпіталізавалі чарнобыльскага ліквідатара пасля «ужывання спэцсродкаў» міліцыяй

У Ельску шпіталізавалі чарнобыльскага ліквідатара пасля «ужывання спэцсродкаў» міліцыяй
18.11.2017
Чарнобыльскі ліквідатар, інвалід II групы Васіль Сіліверст, які прыехаў з Калінкавічаў у Ельск, шпіталізаваны ў раённай лякарні пасьля затрыманьня міліцыяй.

 «Ляжу пад кропельніцай — крывяны ціск мэдыкі зьбілі з 240 да 220. Вельмі кепская кардыяграма. І накіроўваюць у Мазыр на судмэдэкспэктызу ў звязку з сінякамі на левай руцэ і назе», — паведаміў па тэлефоне Свабодзе Сіліверст.

 

Па абедзе чарнобыльскі ліквідатар кіраваўся на ровары з вуліцы Маскоўскай ў цэнтар Ельску ў аптэку — па лекі для маці. Ехаў, як распавядае, па ходніках, а дзе іх не было — па праежджай частцы.

 

«Мяне падрэзаў на міліцэйскай машыне старшы лейтэнант Анішчанка. Патрабаваў ехаць у міліцыю. Схапіў за рукаў, паваліў, душыў, хацеў адзець кайданкі. Затрымлівалі мяне двойчы. Думаю, што пераследуюць за тое, што я пішу скаргі на бяздзеяньне міліцыі. Увесну мяне пабіў малады мужчына, ды так, што губу знутры сшывалі, а ў міліцыі на гэта заплюшчваюць вочы. Пракуратура ўжо чатыры разы адмяняла закрыццё справы ў зьвязку з пабоямі», — кажа Васіль.

 

У дзяжурнай частцы Ельскага РАУС паведамілі, што Сіліверст, едучы на ровары, парушыў правілы дарожнага руху. Яго і затрымліваў старшы лейтэнант Анішчанка. Міліцыі, маўляў, дазволена прымяняць і спэцсродкі. Сіліверст паспеў патэлефанаваць на 102. На здарэнне выяжджаў супрацоўнік раённага аддзелу Сьледчага камітэту, які і мае разабрацца, што адбылося ў цэнтры гарадка з удзелам чарнобыльскага ліквідатара й міліцыянтаў.

па інф. svaboda.org


Дата стварэння навіны 18.11.2017

Возврат к списку