АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Рэйтынг папулярнасці партый - нечакана (і гэта мякка сказана! )

Рэйтынг папулярнасці партый - нечакана (і гэта мякка сказана! )
18.11.2017
Інстытут сацыялогіі Нацыянальнай Акадэміі навук апублікаваў рэйтынг папулярнасці беларускіх партый па стане на ліпень-жнівень 2017.

На жаль, незалежныя сацыёлагі не маюць легальнай магчымасці праводзіць даследаванні такога кшталту.

Вынікі прадзяржаўных даследчыкаў шакуюць сваёй неадпаведнасцю сітуацыі ў краіне.

Адзначым, што дырэктар інстытута — камуніст Ігар Катляроў, былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў.

Першае месца разам з пралукашэнкаўскімі камуністамі займае… Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці.


Самай папулярнай апазіцыйнай партыяй выявіліся «Зялёныя». А вось Партыя БНФ нібыта на апошнім месцы.

 

Агулам хоць якую партыю, паводле даследавання, абралі 25% рэспандэнтаў.


Камуністычная партыя Беларусі — 2,6%

Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці — 2,6%

«Зялёныя» — 2,3%

Аб’яднаная грамадзянская партыя — 2,2%

Ліберальна-дэмакратычная партыя — 1,9%

Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя — 1,7%

Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя «Грамада» — 1,6%

Партыя «Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя Грамада» — 1,6%

«Справядлівы свет» — 1,5%

Беларуская патрыятычная партыя — 1,5%

Беларуская аграрная партыя — 1,1%

Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ — 1,1%

Сацыял-дэмакратычная партыя народнай згоды — 0,9%

Партыя БНФ — 0,7%

Рэспубліканская партыя — 0,7%




Автор:  "Беларускі партызан"

Дата стварэння навіны 18.11.2017

Возврат к списку

cashback