АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Вынесены прысуд экс-намесніку міністра надзвычайных сытуацый Дзмітрыю Бегуну

Вынесены прысуд экс-намесніку міністра надзвычайных сытуацый Дзмітрыю Бегуну
16.11.2017
Высокапастаўлены чыноўнік прызнаны вінаватым у атрыманні хабару і асуджаны на 8 гадоў калоніі з канфіскацыяй маёмасці.

Былога намесьніка міністра надзвычайных сытуацыяў пакаралі 8 гадамі зняволення за хабар, як і пагражаў Лукашэнка. У Заводзкім судзе Мінску вынесены прысуд экс-намесніку міністра надзвычайных сытуацый Дзмітрыю Бегуну. Суд пазбавіў Бегуна звання палкоўніка і патрабуе заплаціць 14 тысяч рублеў, паведамляе Свабода

 

Таксама Дзмітрыю Бегуну забаронена цягам 5 гадоў пасьля адбыцця пакарання займаць кіроўныя пасады.

 

У Бегуна канфіскавалі наступную маёмасць: 2 тэлевізары, аўто «Рэно», залаты кулон, 302 даляры, 2 гадзіннікі, спартовую вінтоўку, каля 20 бутылак розных віскі, каньяку, настойкі, гарэлкі, гаспадарчую пабудову, жылы дом ў вёсцы Чудзінічы Лагойскага раёну.

 

Былы дырэктар прыватнага прадпрыемства «РМ ГрыфРэстаўрацыя» Аляксандр Грыц, які, паводле суду, перадаваў грошы Дзмітрыю Бегуну за спрыянне ў бізнэсе, атрымаў мякчэйшы тэрмін — 5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў калонію.

 

Працэс над Дзмітрыем Бегуном і Аляксандрам Грыцам пачаўся 5 верасьня. Паводле следства, Грыц неаднаразова перадаваў хабар Бегуну, а той узамен забяспечваў бесперашкоднае атрыманьне дакумэнтаў аб захаванні пажарнай бясьпекі на аб’ектах, дзе працавала кампанія «РМ ГрыфРэстаўрацыя». У судзе Аляксандр Грыц прызнаў віну цалкам і даваў падрабязныя паказанні пра злачынства, Дзьмітры Бягун спачатку адмовіўся даваць паказаньні, а потым прызнаўся толькі ў адным эпізодзе, калі атрымаў ад Грыца больш як 5 тысяч даляраў.

 

Фігурантаў гэтай крымінальнай справы затрымалі 19 сакавіка 2017 году. Праз некалькі дзён сытуацыю пракамэнтаваў Аляксандар Лукашэнка. «Хабар браў на месцы. Узялі ўсіх. Чаго крыўдзіцца на мяне? Усе аднолькавыя перад законам: і міністры, і намесьнікі міністра. Свеціць восем гадоў мінімум».

 

Пракурор запрашваў для Дзмітрыя Бегуна гэтыя ж 8 гадоў зняволення.

 

Дзмітрый Бягун быў прызначаны намеснікам міністра па надзвычайных сытуацыях у 2015 годзе. Раней ён займаў пасаду начальніка сталічнага ўпраўлення МНС.




Дата стварэння навіны 16.11.2017

Возврат к списку