АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Алег Тычына: У апазіцыйных партый няма рэсурсу, каб узяць уладу…

Алег Тычына: У апазіцыйных партый няма рэсурсу, каб узяць уладу…
15.11.2017
Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Лідзія Ярмошына аб’явіла дату чарговых выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў. Асноўны дзень галасавання – 18 лютага.

Фото vybary.blogspot.com.by

Быў агучаны і кошт будучай выбарчай кампаніі – яна абыдзецца рэспубліканскаму бюджэту прыкладна ў 10,5 мільёнаў долараў.

 Расходы на матэрыяльна-тэхнічную частку для правядзення выбараў складуць толькі 17% ад гэтай суммы, астатняе пойдзе на зарплату людзей, якія будуць забяспечваць правядзенне кампаніі.

 

Пасля абвяшчэння даты выбараў многія палітычныя партыі і аб’яднанні заявілі аб сваім удзеле.

 

Так, на мясцовыя выбары плануе выставіць сваіх кандытаў грамадзянская кампанія “Гавары Праўду”, не адмаўляецца ад удзелу ў ёй і Аб’яднаная грамадзянская партыя.

 

Але ў той жа час многія задаюцца пытаннем – што даюць выбары ў мясцовыя Саветы? Ці варта ўдзельнічаць у мясцовых выбарах? Наколькі гэта мэтазгодна і што гэта можа змяніць у краіне?

 

Пакуль палітыкі вырашаюць, як і ў якім фармаце удзельнічаць у гэтых выбарах, “Народная Воля” расшукала чалавека, які ў свой час быў актыўным прыхільнікам “выбарчых паходаў”.

 

У сваім родным Лепелі Алег Тычына некалі быў вядомым прадпрымальнікам – валодаў некалькімі крамамі па продажы садавіны-гародніны.

 

У далёкім 2004-м годзе ён спрабаваў вылучыцца кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Беларусі. У час сваёй выбарчай кампаніі Тычына адкрыта крыткаваў і мясцовую, і рэспубліканскую ўладу. Гэта скончылася тым, што бізнес Алега Тычыны быў зруйнаваны праз шматлікія праверкі.

 

Пасля гэтага доўгі час Алег Тычына быў без працы. У маленькім горадзе яму цяжка было знайсці працу, бо мужчына не хаваў і дагэтуль не хавае сваіх поглядаў.

 

— Ад “вялікай” беларускай палітыкі я адышоў даўно, — распавядае “Народнай Волі” Алег Станіслававіч. – Але за падзеямі ў краіне сачу ўважліва, ведаю, што дата выбараў прызначана. І мяне, шчыра кажучы, здзіўляе намер некаторых палітычных лідараў ісці ў гэту кампанію. Абгрунтую сваю думку: вы заўважылі, што на матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне гэтай кампаніі адводзіцца менш за 20% ад усяго бюджэта? Асабіста мяне гэта наводзіць на думку пра тое, што выбары празрыстымі не будуць. Я ўвогуле маю падазрэнне, што галасы на выбарчых участках не лічаць зусім: так, ставараецца “карцінка” іх падліку, але наверх ідуць напісаныя загадзя лічбы. У гэтым  хоча ўдзельнічаць апазіцыя? Навошта?

 

— Напэўна, для таго, каб патрапіць хоць на нізавы ўзровень улады…

 

— Давайце разбярэмся. Дэпутаты мясцовых Саветаў па сваёй сутнасці ніякіх лёсавызначальных рашэнняў прыняць не могуць. Яны могуць зацвердзіць, напрыклад, новую назву вуліцы. Але для таго, каб уплываць нават на гэтае рашэнне, дэпутатаў пэўнай апазіцыйнай структуры ў канкрэтным мясцовым Савеце павінна быць больш, чым прадстаўнікоў улады. Мяркую, што ні ў адной апазіцыйнай партыі няма ні людскога, ні матэрыяльнага рэсурсу, каб узяць уладу хоць бы у адным мясцовым савеце. Так, я не выключаю, што некалькі чалавек з АГП, БНФ ці яшчэ адкуль могуць стаць дэпутатамі. Але адзін у полі – не воін. Адзін альтэрнатыўны голас нічога не зменіць. Прасцей за ўсё лямантаваць пра непразрыстасць выбарчых кампаній, пра тое, што ў выбарчых камісіях няма роўнага прадстаўніцтва усіх кандыдатаў… Але пакуль усё гэта застанецца так, як ёсць, уладу ў Беларусі праз выбары змяніць будзе немагчыма. І гэта лепш за мяне ведаюць тыя людзі, якія называюць сябе лідарамі апазіцыі.

 

— Як вы лічыце, 10 з паловай мільёнаў долараў – гэта вялікая сума для правядзення выбарчай кампаніі?

 

— Для пераважнай большасці беларусаў – сума завоблачная. Напрыклад, на сваім апошнім месцы працы – а працаваў я кіроўцам дырэктара лепельскага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра – мой аклад складаў 220 рублёў. З гэтых грошай у мяне вылічвалі то 6, то 10, то 14 рублёў на “суботнікі”… Дзесяці мільёнаў долараў не хапае на штосьці больш патрэбнае. Напрыклад, на ахову здароўя. У краіне, асабліва ў глыбінцы, не хапае бальніц з сучасным абсталяваннем…

 

Я на сваім прыкладзе раскажу: так сталася,  што ў мінулым годзе я апынуўся ў бальніцы – хварэю на цукровы дыябет. Вось і ўявіце карціну. Стаю я ў бальнічным калідоры, нават не ў палаце яшчэ. Выдалі мне нейкую прасціну, і тут жа доктар падбягае: якімі лекамі лячыцца будзем – беларускімі, ці замежнымі?… Лячэнне было платным, і гэта ў краіне, дзе кожнаму гарантавана бясплатная медыцына…

па інф.  Народная воля


Дата стварэння навіны 15.11.2017

Возврат к списку