АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Куля - дура, а Беларусь - пекла?

Куля - дура, а Беларусь - пекла?
15.11.2017
Працэс над грамадзянінам Францыі Жалянам Віё, які абвінавачваецца ў незаконным перамяшчэнні праз мяжу боепрыпасаў і незаконным абарачэнні забароненых рэчываў, будзе працягнуты ў судзе Гомельскага раёну 17 лістапада.

Адмовіць у вызваленні пад асабістае заручэнне

 

Адвакат Дзмітры Пяткевіч прасіў суд змяніць меру стрымання для свайго падабароннага, адпусціўшы яго пад заручэнне Тацяны Мурашкі і Марыі Косцій, якія выступілі з адпаведным хадайніцтвам.

 

Дзяўчаты пазнаёміліся з Жалянам падчас вандровак і ўжо больш за тры гады падтрымліваюць зь ім сувязь праз сацыяльныя сеткі. Сёлета ён гасьцяваў у іх у Менску, а праз два дні першым паведаміў пра сваё затрыманьне.

 

Аднак з улікам цяжкасці злачынства просьба была адхіленая.


Гіём Віё: Тое, што здарылася з братам у Беларусі, для нашай сямʼі сапраўднае пекла


Гіём Віё прыехаў у Гомель, каб падтрымаць брата. Пра свае ўражанні ад першага дня, праведзенага ў судзе, у інтэрв'ю Свабодзе ён сказаў наступнае:

 

«Тое, што адбывалася ў першай палове дня, збольшага мяне задаволіла, — сказаў ён. — Але тое, што я пачуў па выніках, магчыма, проста ня вельмі добра зразумеў, патрэбны дадатковыя тлумачэньні адваката. Што тычыцца Жаляна, дык ён усё той жа, толькі схуднеў. Яно і зразумела, усё ж амаль два месяцы ў зьняволеньні. Пасьля перапынку ён мне здаўся нават больш упэўненым, чым раніцай.

 

...Магу сказаць, што для нас было вялікім ударам, калі ў 2010 годзе мы страцілі бацьку, і цяпер вось адбываецца нешта падобнае — малодшы з трох братоў трапіў у турму. Для сямʼі гэта, без перабольшання, пекла...»

 

 

16 лістапада Гіём адлятае на радзіму, а перад адʼездам выказаў спадзяваньне, што неўзабаве гэтая неверагодная гісторыя скончыцца і ўсё зноў увойдзе ў звыклую каляіну. Апекавацца Жалянам будзе адвакат Дзьмітры Пяткевіч.


Дзмітры Пяткевіч

Суд мае магчымасьць не пазбаўляць волі

 

У камэнтары для Свабоды юрыст заявіў, што бок абароны будзе і надалей трымацца ранейшай пазыцыі — прызнаньня невінаватасці Жаляна Віё.

 «У Жаляна не было злачынных намераў, ён ня быў праінфармаваны наконт датычнасьці прадмету спрэчкі да боепрыпасаў і не зьбіраўся перасякаць зь ім дзяржаўную мяжу, — адзначыў адвакат. — Усё адбылося праз прыкрую памылку, магчыма, з прычыны моўнага барʼеру паміж маім падабаронным і супрацоўнікам мытні. Калі нешта і здарылася, то па неасьцярожнасьці, а не праз злачынныя намеры, на чым настойвае дзяржаўны абвінаваўца.

 

На жаль, гэтыя артыкулы адносяцца да катэгорыі цяжкіх, законам прадугледжваецца пакараньне на тэрмін звыш 6 гадоў. Асабіста я на сёньняшні дзень ня бачу, што ў яго дзеяньнях ёсьць склад злачынства. Да якой высновы прыйдзе суд, паглядзім. Аднак нават у выпадку абвінавачваньня паводле двух артыкулаў суд мае магчымасьць ужыць той, які не пазбаўляе волі».

  24-гадовага француза затрымалі 21 верасьня на памежным пункце пропуску Новая Гута, пасьля чаго ён быў зьмешчаны ў Гомельскі сьледчы ізалятар № 3, дзе ўтрымліваецца дагэтуль.

 

Мытнікі сьцьвярджаюць, што Віё пешшу перасякаў беларуска-ўкраінскую мяжу і не задэкляраваў патрон. Сам падарожнік у лісьце на волю пісаў, што знарок выбраў «чырвоны калідор», каб задэкляраваць рэчы і патрон, падораны яму польскім сябрам.

 На судзе прысутнічаюць францускі консул Карын Бардзье, брат Жаляна, а таксама прадстаўнікі францускіх СМІ.


Дата стварэння навіны 15.11.2017

Возврат к списку