АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Хто ўвайшоў у склад грамадскай рады пры МУС? — поўны спіс

Хто ўвайшоў у склад грамадскай рады пры МУС? — поўны спіс
14.11.2017
Хто яшчэ трапіў у раду, якую, як ужо вядома, узначаліў Павел Якубовіч?

Ірына Альхоўка, старшыня Праўлення місіі міжнароднага грамадскага аб'яднання «Гендарныя перспектывы».

Уладзімір Грыдзюшка, генеральны дырэктар дзяржаўнай тэатральна-відовішчнай установы «Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь».

Вадзім Дзевятоўскі, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і моладзевай палітыцы.


Аляксандр Дранец, мастак-скульптар.

Кацярына Дулава, член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Іван Дырман, старшыня Цэнтральнай рады добраахвотнага таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту Рэспублікі Беларусь.


Дзмітрый Жук, генеральны дырэктар Беларускага тэлеграфнага агенцтва.

Марат Маркаў, старшыня праўлення АНТ.

Раман Матульскі, дырэктар дзяржаўнай установы «Нацыянальная бібліятэка Беларусі».


Генадзь Пальчык, старшыня Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь.

Протаіерэй Сергій Кузьмянкоў, старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па ўзаемадзеянні з Узброенымі Сіламі і іншымі вайсковымі фармаваннямі Рэспублікі Беларусь.

Святлана Стацэнка, мастацкі кіраўнік Нацыянальнага цэнтра музычнага мастацтва імя У. Мулявіна.


Алег Суконка, член пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, дырэктар дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Аляксандрава».

Віктар Чайчыц, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, старшыня Рэспубліканскай калегіі адвакатаў.

Юрый Шумскі, старшыня Рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў».

Мікалай Шчокін, кіраўнік Цэнтра палітычнай і эканамічнай сацыялогіі навуковай установы «Інстытут сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі».

Усевалад Янчэўскі, дырэктар дзяржаўнай установы «Адміністрацыя Парка высокіх тэхналогій».


Як бачым, у складзе рады нямала гучных імёнаў і вядомых персон. Вось толькі хто з іх зможа адкрыта гаварыць не толькі пра поспехі міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча і яго ініцыятывы, але і аб праблемах, якіх сёння нямала ў сістэме МУС і аб якіх кажуць праваабаронцы?

Дарэчы, ні аднаго праваабаронцы ў складзе грамадскай рады пры МУС няма, піша Народная воля


Сяргей Абламейка, былы рэктар БДУ

Дата стварэння навіны 14.11.2017

Возврат к списку