АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Анісім прапанавала Качанавай надаць Полацку спецыяльны статус

Анісім прапанавала Качанавай надаць Полацку спецыяльны статус
14.11.2017
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў, старшыня Таварыства беларускай мовы Алена Анісім 13 лістапада пабывала на прыёме ў кіраўніцы прэзідэнцкай адміністрацыі Наталлі Качанавай.

 Размова ішла пра сучасны стан і перспектывы Полацку, дзе нарадзілася Качанава, піша Радыё Свабода.

— Я казала пра тое, што Полацк заслугоўвае таго, каб ён атрымаў спецыяльны статус, каб ён развіваўся. Бо ягонае месца ў дзяржаўнасці Беларусі, у яе гісторыі незаслужана адсунутае. Мы сышліся з Наталляй Іванаўнай у тым, што трэба шанаваць сваю гісторыю. І яна, і я прыводзілі прыклады, як у розных краінах шануецца літаральна кожны гістарычны камень. А Полацк, Полацкая зямля — яны пранізаныя беларускім духам. Там проста ўсё гаворыць пра беларускую дзяржаўнасць, — гаворыць Алена Анісім.

 

Дэпутат падкрэслівала, што для істотных зрухаў гораду неабходна надаць адпаведны статус і падрыхтаваць стратэгічны план яго развіцця:

 

 

— Каб кожны чалавек: і грамадзянін Беларусі, і любы турыст — былі ў захапленні, піша НН.

 

Алена Анісім сказала, што рэакцыя спадарыні Качанавай была станоўчая:

 

— Мне здаецца, што ўсе, хто нарадзіўся на гэтай зямлі, незалежна ад свайго цяперашняга статусу, неяк аб'ядноўваюцца. Як той жа Навум Гальпяровіч, які стала жыве ў Мінску, але рэгулярна прыязджае ў Полацк. Праблема ў тым, каб спачатку вызначыцца, што і як мы хочам зрабіць. І пад гэта рыхтаваць канкрэтны план, рабіць канкрэтныя крокі.

 

Анісім думае, што цяпер трэба стварыць групу людзей, якая разам з мясцовымі ўладамі зоймецца падрыхтоўкай такога плану. Ініцыятыва павінна зыходзіць ад мясцовай супольнасці. Бо, як пераканалася Алена Анісім, лепей атрымліваецца, калі ёсць рух знізу і падтрымка зверху.



Дата стварэння навіны 14.11.2017

Возврат к списку