АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Задорнаў: "Гэта не краіна — гэта вялікі партызанскі атрад, які засеў у цэнтры Еўропы"

Задорнаў: "Гэта не краіна — гэта вялікі партызанскі атрад, які засеў у цэнтры Еўропы"
10.11.2017
10 лістапада стала вядома пра смерць расійскага артыста Міхаіла Задорнава. Яму было 69 гадоў.

 Задорнаў набыў папулярнасць дзякуючы "гісторыям з жыцця": найперш гэта былі непаліткарэктныя маналогі пра амерыканцаў, а таксама — апавяданні пра камічныя выпадкі з жыхарамі былога СССР.

 У гэтых гісторыях сатырык нярэдка згадваў Беларусь. Амаль заўжды ў яго голасе гучала імперская паблажлівасць, але часам нашая краіна згадвалася добрым словам:

 "Нават калі Расія ляжа пад Захад, выратуе Беларусь. Пакуль там ёсць Бацька, Беларусь не ляжа пад Захад. Пакуль там Бацька, гэта не краіна — гэта вялікі партызанскі атрад, які засеў у цэнтры Еўропы".

 

 "Я ў Беларусі нядаўна спыняўся. Слухайце, як мне там спадабалася! Калі я ў "Жывом журнале" напісаў пра свае ўражанні ад Беларусі, да мяне дадалося дзве тысячы сяброў. Але, на жаль, журналісты кадзіруюць нас на абсалютна іншае".


У Гомелі за тыдзень да мяне мусіла выступаць група "Ляпис Трубецкой". Група, дарэчы, вартая. І арганізатары канцэртаў у іх і ў мяне былі адны і тыя ж. І вось яны мне кажуць: "Мы вас паважаем! Усе, хто здаў квіткі на "ляпісаў", узялі квіткі на вас!".

 

"Адзіныя, хто паводзіць сябе ў Беларусі без павагі — гэта, прабачце, маскалі".

 

"Лепшы эратычны масаж у Беларусі робіць АМАП".

 

 

Шкада, што я жыву не ў Беларусі... Я даўно да беларусаў стаўлюся з асаблівай павагай. Прывяду прыклад: ідуць па Неапалі турысты з Украіны. Іх адразу відаць па стразах... А ідзе экскурсія з Беларусі —прыстойныя людзі. Можа, таму вы заўжды былі абярэгам Расіі. І калі Расія грэбліва ставіцца да Беларусі, мне кожны раз непрыемна глядзець. Беларусь — гэта краіна, якая захоўвае чалавечую прыстойнасць так, як ніводная іншая краіна былога Савецкага саюза".


Дата стварэння навіны 10.11.2017

Возврат к списку