АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Жарэс Алфёраў: найвялікшае свята і сапраўдны Дзень незалежнасці для Расіі — 7 лістапада. І хай ён да нас вернецца»

Жарэс  Алфёраў: найвялікшае свята і сапраўдны Дзень незалежнасці для Расіі — 7 лістапада. І хай ён да нас вернецца»
09.11.2017
Напярэдадні 100-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы за 2000 год даў інтэрв’ю сайту «Ізборскій клуб». Алфёраў, як ураджэнец Чашнікаў, узгадаў у гутарцы і Беларусь.


У Алфёрава спыталіся, ці лічыць ён 7 Лістапада святам для яго. «Несумненна! Мяне радуе, як ставіцца да дасягненняў савецкага часу Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, піша Наша ніва.

 

Пасля 1991 года ў Беларусі пайшла такая ж рабаўніцкія прыватызацыя, як у Расіі, рускую мову выгналі са школ, а ўся дзяржаўная сімволіка - сцяг, герб і г.д. — капіявалі так званую Беларускую Народную Рэспубліку, якая была абвешчана ў час акупацыі Беларусі немцамі ў 1918 годзе. І дзень яе абвяшчэння абвясцілі дзяржаўным святам — Днём незалежнасці», — сказаў Алфёраў.

Гэта не адпавядае рэчаіснасці. 25 Сакавіка, калі была абвешчана незалежнасць БНР, ніколі не лічылася ў Беларусі Днём незалежнасці, у 90-я Дзень незалежнасці адзначаўся 27 ліпеня.

 

«А Лукашэнка вярнуў савецкую сімволіку, зрабіў рускую мову другой дзяржаўнай, і Дзень незалежнасці вырашана было адзначаць у дзень вызвалення Мінска Чырвонай Арміяй у 1944 годзе. Лукашэнка так і сказаў: Беларусь стала незалежнай дзякуючы Чырвонай Арміі. Я лічу, што найвялікшае свята і сапраўдны Дзень незалежнасці для Расіі — 7 лістапада. І хай ён да нас вернецца», — працягнуў Алфёраў.

Жарэс Алфёраў з’яўляецца сябрам Камуністычнай партыі Расійскай федэрацыі (КПРФ). Нобелеўскую прэмію ён атрымаў за распрацоўку паўправадніковых гетэраструктур і стварэнне хуткіх опта- і мікраэлектронных кампанентаў.

 

 

Школу Алфёраў скончыў у Мінску, але вучыцца ва ўніверсітэт паехаў у Ленінград. З таго часу жыве ў Расіі.


Дата стварэння навіны 09.11.2017
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку