АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Апублікаваныя пасмяротныя фота салдата. Абвінавачванне ў забойстве Аляксандра Коржыча нікому не выстаўленае.

Апублікаваныя пасмяротныя фота салдата. Абвінавачванне ў забойстве Аляксандра Коржыча нікому не выстаўленае.
07.11.2017
У суполцы "Блізкія 21-гадовага Аляксандра Коржыча" ў сацсетцы "ВКонтакте" апублікавана некалькі фатаграфій загінулага салдата, зробленых пасля яго смерці.

Аляксандр Коржыч. Фота з ВК

Здымкі зробленыя 5 кастрычніка, калі цела Коржыча прывезлі з Барысава ў яго роднай Пінск.

 Асцярожна! Далей у гэтым артыкуле ўтрымліваюцца фота, якія не рэкамендуюцца да прагляду тым, каму няма 18 гадоў, а таксама асобам са слабай псіхікай. Добра падумайце, ці хочаце вы глядзець гэтыя здымкі.

Матуля салдата прыгадвае, што яе сын ляжаў у труне ў ваеннай форме. Цела суправаджалі вайскоўцы з часткі, дзе служыў Саша. Яны настойвалі на тым, каб пахаванне адбылося як мага хутчэй, аднак блізкія Коржыча вырашылі пераапрануць яго. Тады і былі зробленыя фатаграфіі.

 

На адным з пасмяротных фота бачная странгуляцыйная баразна — след ад пятлі. На другім — дзіўная чырвоная пляма на ілбе радавога. Яшчэ на адным фота, якое ёсць у распараджэнні Еўрарадыё, на руцэ загінулага салдата ёсць роўны след — быццам бы ад вяроўкі. Блізкія Сашы Коржыча ўпэўненыя, што такія пашкоджанні нельга атрымаць, здзейсніўшы самагубства. Акрамя таго, яны прыгадваюць, што ногі салдата, знойдзенага ў пятлі, былі звязаныя шнурком ад абутку, а галава заматаная майкай.


 Аднак у Следчага камітэта, які расследуе "справу Коржыча", іншая пазіцыя. Нягледзячы на ​​тое, што следчыя распрацоўваюць тры версіі смерці радавога: забойства, давядзенне да самагубства і самагубства — абвінавачванні дзесяці фігурантам справы прад'яўленыя па артыкулах аб нестатутных адносінах, службовай халатнасці і махлярстве. Абвінавачванне ў забойстве Аляксандра Коржыча нікому не выстаўленае. Пяцёра ваеннаслужачых застаюцца ў статусе падазраваных.

 

Еўрарадыё паказала гэтыя фатаграфіі практыкуючаму патолагаанатаму. Ён лічыць, што зрабіць адназначную выснову пра прыжыццёвае ці пасмяротнае трапленне чалавека ў пятлю па знешніх прыкметах немагчыма. Для гэтага трэба даследаваць пад мікраскопам нервовыя і мяккія тканіны нябожчыка, узятыя падчас анатаміравання трупа.

 

Аднак родным Аляксандра Коржыча пакуль што невядома пра вынікі экспертызы, матэрыял для якой быў узяты ў барысаўскім моргу ў перыяд з 3 кастрычніка, калі цела салдата знайшлі ў падвале медроты, па 5 кастрычніка, калі яго пахавалі на могілках пад Пінскам.

 


 


 



Дата стварэння навіны 07.11.2017
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку