АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Колькі каштуюць саюзнікі Расіі, ці будзе Масква іх падкупаць

Колькі каштуюць саюзнікі Расіі, ці будзе Масква іх падкупаць
04.11.2017
Кіраўнікі дзяржаваў і ўрадаў рэгулярна збіраюцца на саміты абмеркаваць свае пытанні ды распавесці аб поспехах інтэграцыі. У эканамічным і палітычным абʼяднанні найбольш зацікаўленая Расія.


У Ташкенце прайшоў саміт кіраўнікоў урадаў краінаў СНД. Прэм’ер-міністры падпісалі пакет дакументаў, у асноўным на тэму фінансаў самой арганізацыі. Сярод іншага, прынятае рашэнне пра фінансаванне абʼяднанай сістэмы супрацьпаветранай абароны краінаў-удзельніц на наступны год.

 

СНД – зусім не вайсковы саюз.

 

Садружнасць незалежных дзяржаваў створаная 26 гадоў таму ў Белавежскай пушчы адначасова з развалам Савецкага Саюзу. Каб былыя савецкія рэспублікі заставаліся разам.

 

«Гэтага не атрымалася, кожная краіна стала незалежнай, і тады СНД стала выконваць функцыю цывілізаванага разводу. У прынцыпе, гэтую функцыю яна выканала, хаця разводу не мусіла быць, лічылася, што СНД – новая форма існавання Савецкага Саюзу», – звяртае ўвагу палітолаг Валер Карбалевіч.

 

Цяпер СНД – клуб для сустрэчаў прэзідэнтаў

 

Кіраўнікі дзяржаваў і ўрадаў рэгулярна збіраюцца на саміты абмеркаваць свае пытанні ды распавесці аб поспехах інтэграцыі. У эканамічным і палітычным абʼяднанні найбольш зацікаўленая Расея. Сёння на саміце ў Ташкенце было падпісана некалькі пагадненняў адносна зоны вольнага гандлю і абмену мытнай інфармацыяй.

 

Таксама сёння кіраўнікі ўрадаў вылучылі грошы на стварэнне і развіццё абʼяднанай сістэмы супрацьпаветранай абароны на наступны год. Фактычна, агульную абарону неба Расея, Арменія, Казахстан, Беларусь, Кыргызстан і Таджыкістан ствараюць з 1995-га года. Але так і не стварылі. Найбольш зацікаўленая тут Масква, з геапалітычнымі амбіцыямі Савецкага Саюзу, але без савецкай сістэмы радараў, аэрадромаў і ракетаў.

 

Раней самыя перадавыя сістэмы СПА ішлі на Беларусь

 

Пакуль што агульная сістэма СПА – гэта толькі абмен інфармацыяй.

 

«Калі ў паветраную прастору нейкай краіны СНД залятае якійсці самалёт ці ракета, то краіна паведамляе іншым. І на гэтым усё сканчаецца», – тлумачыць Карбалевіч.

 

З арганізацыі выйшла Грузія, а Украіна прыпыніла ўдзел

 

«Агрэсія супраць Грузіі і Украіны насцярожылі гэтых саюзнікаў. Расеі давядзецца больш сродкаў выдаць »на подкуп« саюзнікаў, каб іх зацікавіць. Можа быць, пастаўкамі вайсковай тэхнікі», – упэўнены вайсковы аглядальнік Аляксандр Алесін.

 

Варта памятаць і пра патэнцыйныя пагрозы, якія нясе ўдзел у расейскай сістэме абароны неба. У выпадку паўнавартаснай вайны радары, ракетныя комплексы і авіябазы зробяцца першай мэтай нападу.


па інф. Белсат

Дата стварэння навіны 04.11.2017
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку