АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Харчовыя войны Курапаты Выбары прэзідэнта Украіны Беларусь-Расія Выбары-2019 Забойства Паўла Шарамета

«Беларуснафта» можа страціць кантракты на распрацоўку газавых радовішчаў ва Ўкраіне

«Беларуснафта» можа страціць кантракты на распрацоўку газавых радовішчаў ва Ўкраіне
30.10.2017
Генэральная пракуратура Ўкраіны расследуе справу ў дачыненні службовых асобаў дзяржаўнага прадпрыемства «Укргазвидобування», якія абвінавачваюцца ў завалоданні дзяржаўнымі сродкамі ў асабліва буйных памерах.

У прыватнасці, следчыя пракуратуры перакананыя, што падчас правядзення тэндэраў на распрацоўку газавых радовішчаў у Палтаўскай і Харкаўскай абласцях прадстаўнікі ўкраінскага прадпрыемства «ў змове са службовымі асобамі замежных кампаніяў» перавысілі вартасць адпаведных працаў.

 

Сярод гэтых замежных кампаніяў называюцца румынская Tacrom Services S.R.L. і беларускае прадпрыемства «Беларуснафта». Летась кожная з гэтых кампаніяў падпісала з «Укргазвидобування» рамачную дамову на правядзеньне 100 апэрацыяў гідраразрыву пластоў на агульную суму 400 мільёнаў грыўняў (амаль 15 мільёнаў даляраў у эквіваленце).

 

На патрабаваньне пракуратуры суд прызначыў пазаплянавую праверку «Укргазвидобування» наконт выкананьня заканадаўчых нормаў у сфэры нетракарыстаньня. У прыватнасьці, падчас праверкі мусяць высьветліць наяўнасьць адмысловых дазволаў на правядзеньне працаў і іх узьдзеянне на наваколле.

 Разам з тым, паводле ўкраінскіх СМІ, у крымінальнай справе ўжо ёсьць матэрыялы, што сьведчаць — працы па гідраразрыве пластоў праводзіліся без дазвольных дакумэнтаў у парушэньне тэхналягічных і экалягічных патрабаваньняў. Калі гэта будзе даведзена ў судзе, то залучэньне беларускай і румынскай кампаніяў будзе прызнанае незаконным.

 Экспэрт энэргетычных праграмаў Цэнтру Разумкова (Кіеў) Віктар Лагацкі мяркуе, што сытуацыя стала вынікам канкурэнтнай барацьбы на газавым рынку:

 «Вельмі шмат кампаніяў, якія хацелі б даваць Украіне паслугі ў нафта- і газасэрвісе. Гэты рынак вельмі цесны — ёсьць польскія кампаніі, украінскія, кітайскія, харвацкія... Паміж імі і трывае канкурэнцыя, бо на гэтым рынку цяпер ёсьць рэальныя кошты, таму і вядзецца такая барацьба», — патлумачыў экспэрт.

 

Віктар Лагацкі выключае магчымасць удзелу кіраўніцтва прадпрыемства «Укргазвидобування» у карупцыйнай змове:

 «Новы мэнэджэмэнт — гэта выхадцы з аўтарытэтнай міжнароднай кампаніі McKinsey&Company. Я ня веру ў гэта. З пункту гледжання дзелавой этыкі, такі мэнэджмэнт ня будзе браць удзел у нейкіх гульнях паводле дамоўленага сцэнару у тым або іншым тэндэры. Я мяркую, што тэндэр адбыўся настолькі празрыста, на колькі гэта дазваляла створаная ва Ўкраіне сыстэма дзяржаўных закупак ProZorro. Ня думаю, што гэтая справа завершыцца разрывам кантрактаў», — дадаў экспэрт.


Автор:  "Бларускі партызан"
Спасылка на крыніцу:  па інф.радыё Свабода

Дата стварэння навіны 30.10.2017
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку