АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

«Я хутка пакрыюся лёдам». 21 верасня быў затрыманы француз на ўкраінска-беларускай мяжы

«Я хутка пакрыюся лёдам». 21 верасня быў затрыманы француз на ўкраінска-беларускай мяжы
29.10.2017
Бацькі і сябры 24-гадовага Жаляна Віё (Jolan Viaud), затрыманага беларускімі мытнікамі падчас праходжання мяжы, распачалі кампанію за ўратаванне маладога чалавека з «палону».

Бацькі і сябры 24-гадовага француза Жаляна Віё (Jolan Viaud), затрыманага беларускімі мытнікамі падчас праходжаньня мяжы, распачалі кампанію за ўратаваньне маладога чалавека з «палону».

На створанай у Facebook адмысловай старонцы абвешчаны збор сродкаў на аплату адвакатаў. Як сказалі ў сям’і на просьбу Радыё Свабода, ужо нанятыя два абаронцы ў Беларусі і адзін у Францыі. Таксама ўдакладнілі, што суд, хутчэй за ўсё, будзе прызначаны на канец лістапада ці пачатак снежня.

 

Жалян Віё некалькі месяцаў таму выправіўся ў падарожжа па Эўропе. 21 верасьня быў затрыманы на ўкраінска-беларускай мяжы, ад таго часу пра яго лёс сваякам нічога не было вядома. Прычынай узяцьця пад варту нібыта стаў патрон, падараваны Жаляну польскім сябрам. Пра сувэнір француз сам паведаміў супрацоўнікам мытні.

 

 

Пра здарэнне на мяжы Жалян расказаў у лісьце, які ўдалося пераслаць на радзіму больш чым праз тры тыдні пасьля ўтрыманьня ў Гомельскім СІЗА № 3. Цяпер яму пагражае ад трох да сямі гадоў зьняволеньня за незадэкляраваны правоз боепрыпасаў празь мяжу.

 

Сувенірны патрон тэрмінам да сямі гадоў зняволеньня

 

Вось якую апошнюю інфармацыю зьмясьцілі блізкія Жаляна ў Facebook:

«...Жалян — гарачы аматар падарожжаў. Пераяжджаючы з краіны ў краіну, гэты цікаўны малады чалавек імкнуўся да ведаў, прагнуў адкрыць для сябе іншыя культуры, якія, як ні дзіўна, хутчэй падзяляюць, чым аб’ядноўваюць нашу цудоўную плянэту.

 

Тры месяцы таму Жалян, які звычайна жыве ў Лондане, пакінуў Францыю пасля апошняга наведвання сям’і на паўднёвым захадзе краіны. За прамінулы час ён пабываў у Гішпаніі, Італіі, Славеніі, Харватыі, Вугоршчыне, Аўстрыі, Славаччыне, Польшчы. Аднаму з двух сваіх братоў ён сказаў, што «шчаслівы жыць такім жыццём у кантакце з рознымі людзьмі».

«Я пражыў значна больш цудоўных момантаў за два месяцы ў Еўропе, чым у Лондане за ўвесь год!» — такі быў яго допіс, дасланы па электроннай пошце.

Паездка 21 верасня завяршылася ў Беларусі. Падчас свайго пераезду з Украіны Жалян меў пры сабе патрон, які прэзэнтаваў яму Павал, адзін са знаёмых, сустрэтых падчас вандроўкі.

  

Калі ён прыбыў на беларускую мяжу, па ўласнай ініцыятыве выбраў «чырвоны калідор» для дэкларавання тавараў, каб паказаць мытні для праверкі свае рэчы. У тым ліку і патрон.

 Супрацоўнікі мытні расказалі зусім іншую вэрсію гісторыі. Пасля навуковай экспэртызы стала вядома, што патрон ў працоўным стане. Ад таго часу малады чалавек знаходзіцца ў Гомельскім СІЗА № 3. Прычынай — «непрадстаўленне мытнаму кантролю агнястрэльнай зброі».

Санкцыя за такое правапарушэнне складае ад трох да сямі гадоў пазбаўлення волі. Спрацоўнікі мытні сьцвярджаюць, што знайшлі патрон у заплечніку.

 

Мінула больш за месяц ад таго часу, як Жалян заключаны ў турму, без магчымасьці зьвязацца са зьнешнім сьветам — акрамя адваката, прызначанага судом, які не гаворыць ні па-француску, ні па-ангельску.

 

Праз нейкі час Жалян усё ж здолеў выкарыстаць права на тэлефанаваньне і звязаўся зь сябрам у Лёндане. Той і паведаміў сумныя навіны сям’і.

Падтрымліваюцца рэгулярныя кантакты з амбсадай Францыі ў Беларусі, ажыцьцяўляўся пошук больш прафэсійных юрыстаў, пераведзеныя грошы на цёплую вопратку і кнігі.

 

Ехаў па цудоўныя ўражанні...

 

16 кастрычніка Жаляну ўдалося адправіць ліст аднаму з сяброў у Мінску. Ліст апублікаваны ў Facebook і папярэджвае грамадзтва, палітыкаў пра тэрміновасць сытуацыі. Сярод іншага, апісваюцца ўмовы ўтрыманьня ў Гомлі.

«Турэмныя вокны закрытыя аканіцамі, празь якія я ледзь бачу неба... Акно ў камэры не зачыняецца належным чынам, так што заўсёды холадна»...

 

«Прагулка толькі 1 гадзіна на дзень, а часам і гэтага не бывае. Памяшканьне, куды нас выводзяць, малюсенькае, нельга нават прабегчыся»...

 

«Ужо холадна, −2-3°... Я хутка пакрыюся лёдам. Кладуся спаць у шкарпэтках і двух джэмпэрах. Мае падушкі, матрацы і прасьціны старыя, брудныя і пакрытыя плямамі»

 

«Толькі адзін душ на тыдзень — па панядзелках... і ў халоднай вадзе. Вада агідная, а порцыя ежы мізэрная і без смаку. Каб піць, далі стары іржавы мэталічны кубак».

«Немагчыма звязацца са знешнім светам... Яны змешваюць ўсіх, незалежна ад учыненых злачынстваў»...

«Калі ўзялі мае адбіткі пальцаў, мае пальцы крываточылі з-за холаду. Я выразна бачыў кроў іншых зняволеных, якія праходзілі гэтую працэдуру перада мной... Я баюся быць заражаным».

«Яны прымусілі мяне пагаліць бараду, а яна была важнай для мяне! І хутка мне давядзецца таксама пагаліць галаву»...

 

Дзяжурны Гомельскага следчага ізалятару напярэдадні пацвердзіў журналістам, што затрыманы грамадзянін Францыі сапраўды знаходзіцца пад вартай. Ніякай іншай інфармацыі ён ня даў.



Дата стварэння навіны 29.10.2017

Возврат к списку

cashback