АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Затрыманы за "адкаты" чыноўнік з Дзяржстандарта — Сяргей Бабко

Затрыманы за "адкаты" чыноўнік з Дзяржстандарта — Сяргей Бабко
27.10.2017
Следчы камітэт раскрыў асобу буйнога чыноўніка з Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі, затрыманага па падазрэнні ў хабарніцтве.

Сяргей Бабко. Фота: normativ.by

Ім апынуўся дырэктар Дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтвам Сяргей Бабко.

"Гаворка пра дэпартамент кантролю і нагляду за будаўніцтвам. Крымінальная справа [знаходзіцца] у вытворчасці Следчага камітэта Беларусі", — пракаментавала гучнае затрыманне афіцыйная прадстаўніца СК Юлія Ганчарова.

Сяргею Бабко 39 гадоў. У 2000 годзе ён скончыў Беларускую дзяржаўную палітэхнічную акадэмію, з 2007 па 2009 год працаваў у амбасадзе Беларусі ў Венгрыі, а з 2009 па 2013 год працаваў... у Камітэце дзяржкантролю: быў галоўным спецыялістам упраўлення кантролю будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі і сувязі.

 

З 2013 па 2015 год Сяргей Бабко працаваў начальнікам Спецыялізаванай інспекцыі Дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтвам Дзяржстандарта. Менавіта ў гэты час, па версіі следства, ён і пачаў атрымліваць "адкаты" ад камерсантаў, якім дапамагаў "вырашаць пытанні".

Пры правядзенні ператрусаў па месцы жыхарства чыноўніка ў рознай валюце канфіскавана каля 10 тысяч долараў. Яшчэ каля 60 тысяч долараў заблакавана на банкаўскіх рахунках.


па інф.Еўрарадыё

Дата стварэння навіны 27.10.2017

Возврат к списку