АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Ніна Шыдлоўская: цалкам прызнаць сваю віну сістэма не зможа

Ніна Шыдлоўская: цалкам прызнаць сваю віну сістэма не зможа
26.10.2017
Грамадскі прадстаўнік сем’яў фігурантаў “справы патрыётаў” Ніна Шыдлоўская пракаментавала “Народнай Волі” заяву кіраўніка Следчага камітэта Іван Наскевіч заявіў, што ў хуткім часе ў «справе патрыётаў» будзе пастаўлена кропка.

 «Да канца восені кропка будзе пастаўлена, — сказаў ён. — Не магу прагназаваць, у які бок. Але мы вынесем абгрунтаванае рашэнне».

 Нагадаем, крымінальная справа па ч.3 арт.293 КК была распачатая КДБ напярэдадні акцыі 25 сакавіка 2017 года. У межах яе былі затрыманы больш за 30 асобаў, якія ўтрымліваліся ў следчых ізалятарах КДБ і МУС, паступова частка з іх была вызваленая з- пад варты і крымінальны пераслед супраць іх быў спынены, а 16-ці фігурантам было дадатковае абвінавачанне па артыкуле 287 КК. На момант, калі за кратамі заставаліся 14 фігурантаў справы, СК паведаміў, што прыняў да вытворчасці справу аб стварэнні незаконнага ўзброенага фармавання, а крымінальны пераслед тых жа асобаў на падставе ч.3 арт.293 КК КДБ спыніў.

 

— Ці можаце вы сказаць, у які бок чакаецца рашэнне па гэтай гучнай справе? — запыталіся мы ў Ніны Шыдлоўскай.

 

— Сітуацыя ад заявы старшыні Следчага камітэта не змянілася, — кажа суразмоўца. — Больш фактаў па справе не стала, наколькі мне вядома, ніякіх дадатковых следчых дзеянняў ці допытаў не праводзілася. Ідзе нейкая непрыхаваная гульня, але ў які бок яна хіснецца, якую шахматную партыю вырашаць разыграць, мне, натуральна, не вядома. Хочацца верыць, што будзе заяўлена: маўляў, праведзена дасканалая праца і разбіральніцтва, і гэтыя хлопцы, якія былі пад падазрэннем, аказаліся невінаватымі. Праўда, на сто працэнтаў казаць, што так і будзе, я таксама не маю права.

 

— Ёсць апасенні, што паказальны палітычны працэс ўсё-такі можа адбыцца…

 

— Каб захаваць твар, следчыя могуць давесці справу да суда, але судовае рашэнне не будзе звязана з пазбаўленнем волі. Гэта можа быць такі своеасаблівы кампраміс, бо цалкам прызнаць сваю віну сістэма не зможа. Таму не выключаю, што хтосьці з хлопцаў можа атрымаць умоўныя тэрміны.

 

па інф. Народная Воля



Дата стварэння навіны 26.10.2017

Возврат к списку

cashback