АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Казахі пераходзяць на лацінку. Назарбаеў даручыў падрыхтаваць указ

Казахі пераходзяць на лацінку. Назарбаеў даручыў падрыхтаваць указ
26.10.2017
Сёння адбылася сустрэча прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева з кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта Адзільбекам Джаксыбекавым і першым намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Маратам Тажынам, паведамляе Tengrinews.kz са спасылкай на прэс-службу кіраўніка дзяржавы.

Падчас сустрэчы Назарбаеў адзначыў актыўны характар абмеркавання апошняга варыянту праекта казахскага алфавіту на лацінскай графіцы і падкрэсліў наяўнасць грамадскай падтрымкі прапанаванага варыянту.

 

«Неабходна выдаць указ аб зацвярджэнні прапанаванага праекта алфавіту казахскай мовы на лацінскай графіцы. Камісія завяршыла сваю працу. Апошні варыянт быў апублікаваны. Ёсць кансэнсус паміж навукоўцамі, мовазнаўцамі, палітыкамі, моладдзю, прадстаўнікамі Асамблеі народа Казахстана. У цэлым грамадства падтрымлівае», - сказаў прэзідэнт Казахстана.

 

Назарбаеў таксама акцэнтаваў увагу на важнасці паэтапнага і сістэмнага пераходу казахскага алфавіту на лацінскую графіку.


 

 

У новым прапанаваным варыянце алфавіту — 25 літар.

 

 Пра пераход на лацінку з 2025 года Назарбаеў казаў у сваім пасланні да народа яшчэ ў 2012 годзе. Увесну кіраўнік Казахстана даручыў да канца года з дапамогай навукоўцаў і шырокай грамадскасці прыняць адзіны стандартны варыянт казахскага алфавіту ў новай графіцы, піша НН.

 Упершыню лацінская графіка для казахскай мовы (дагэтуль ужывалася арабска-персідская) была ўведзеная ў 1928 годзе і ўжывалася да 1940 года. Затым была ўведзена кірыліца.


Дата стварэння навіны 26.10.2017

Возврат к списку