АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Памёр расійскі апазыцыянер Аляксей Строганаў

Памёр расійскі апазыцыянер Аляксей Строганаў
26.10.2017
Два месяцы Строганаў правёў у коме пасля таго, як яго ўдарылі жалезнай трубой па галаве.

 

Фота з Фэйсбука Ільлі Яшына

У маскоўскім шпіталі памёр актывіст руху «Салідарнасьць» Аляксей Строганаў, паведаміў лідар згаданага руху Ільля Яшын.

Аляксей Строганаў трапіў у бальніцу пасьля таго, як яго ўдарылі жалезнай трубой па галаве. У коме ён правёў два месяцы. Па сённяшні дзень невядома пра падрабязнасці нападу, але, паводле Яшына, крымінальная справа да гэтага часу ня ўзбуджаная.

 

Аляксей Строганаў быў ня толькі апазыцыйным, але й грамадзкім дзеячам, для прыкладу, ён быў членам тэрытарыяльнай выбарчай камісіі Краснасельскага раёну Масквы. Дэпутаты муніцыпальнай акругі «Краснасельская», якую пасьля выбараў у верасьні ўзначаліў Яшын, маюць намер выступіць з патрабаваньнем узбудзіць крымінальную справу ў сувязі з нападам і смерцю Строганава.

 

Напады на расійскіх апазыцыянэраў не з'яўляюцца рэдкасцю ў апошні час. Так, у палове верасня быў здзейсьнены напад на Мікалая Ляскіна – каардынатара маскоўскага штаба Аляксея Навальнага. Яго некалькі разоў ударылі па галаве жалезнай трубой. Ляскін атрымаў страсенне мозгу й закрытую чэрапна-мазгавую траўму. Паліцыя завяла справу па артыкуле «хуліганства».


Дата стварэння навіны 26.10.2017

Возврат к списку