АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Не заўважылі: у Мінску незаконна пабудавалі 18 шматкватэрных дамоў

Не заўважылі: у Мінску незаконна пабудавалі 18 шматкватэрных дамоў
26.10.2017
Будаўніцтва адбывалася ў 1999-2014 гадах на тэрыторыі сядзібнай забудовы

Як інфармуе прэс-служба Следчага камітэта, група мінчукоў купляла там зямельныя ўчасткі і старыя дамы, якія зносілі і будавалі 2-х і 3-хпавярховыя дамы (пад выглядам 2-х, 4-хкватэрных блакаваных дамоў) з мэтай продажу ў іх кватэр. Агульны прыбытак ад незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці следчымі ацэньваецца на суму не менш за 1,8 млн беларускіх рублёў (каля 920 тысяч долараў).

 

Яшчэ да таго, як была распачатая крымінальная справа, двое яе фігурантаў з’ехалі за мяжу. У жніўні сёлета аднаго з іх, 54-гадовага мужчыну, затрымалі ў Харватыі. Нядаўна яго перадалі Беларусі, абвінавачаны знаходзіцца ў СІЗА № 1. Другі фігурант дагэтуль знаходзіцца ў вышуку.

па інф. euroradio.fm, фота ілюстратыўнае


Дата стварэння навіны 26.10.2017
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку