АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Міжнародны прафсаюз просіць Следчы камітэт Беларусі выпусціць Фядыніча за мяжу

Міжнародны прафсаюз просіць Следчы камітэт Беларусі выпусціць Фядыніча за мяжу
26.10.2017
Глябальны прафсаюз IndustriALL — міжнароднае аб’яднаньне прафсаюзаў прамысловых рабочых, які ахоплівае 50 мільёнаў чалавек у 140 краінах, даслаў запрашэнне лідэру незалежнага Беларускага прафсаюзу Радыёэлектроннай прамысловасці Генадзю Фядынічу наведаць Жэнэву 26-29 лістапада 2017 году.

Тут 27–28 лістапада пройдзе міжнародная сустрэча лідэраў прафсаюзаў. Яны абмяняюцца інфармацыяй і абмяркуюць мэты і прыярытэты дзейнасці IndustriALL.

 

У міжнародным аб’яднаньні ведаюць, што Генадзь Фядыніч знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе з Беларусі. Таму генэральны сакратар IndustriALL Вальтэр Санчэс да запрашэньня прыклаў ліст-зварот у Сьледчы камітэт Беларусі. У ім гарантуецца «своечасовае вяртанне Г.Ф. Фядыніча ў Рэспубліку Беларусь. Улічваючы абмежаваньні ў перамяшчэньні Фядыніча, зьвязаныя з дадзенай ім падпіскай аб нявыезьдзе, Глябальны саюз IndustriALL зьвяртаецца ў Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь з просьбай выдаць яму дазвол на выезд з краіны тэрмінам з 26 па 29 лістапада».

 

«Я аднёс гэты ліст у Сьледчы камітэт, — расказаў Свабодзе Генадзь Фядыніч. — Там на зварот паглядзелі са зьдзіўленьнем: маўляў, падобных дакумэнтаў ім яшчэ ніхто не прыносіў. На гэта я адказаў: шмат чаго ў жыцьці адбываецца ўпершыню. Але дакумэнт зарэгістравалі і паабяцалі даць адказ. Сказалі, пачакайце, да паездкі яшчэ месяц», паведамляе Свабода.

 

2 жніўня дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю правёў ператрусы ў офісе РЭП, а таксама дома ў старшыні прафсаюзу Генадзя Фядыніча і галоўнага бухгальтара Ігара Комліка. Затым было абвешчана, што ў дачыненьні да абодвух заведзена крымінальная справа паводле часткі 2 артыкулу 243 (ухіленьне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры) Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.

 

Ігар Комлік правёў за кратамі два месяцы, Генадзь Фядыніч знаходзіцца пад падпіскай аб нявыезьдзе. Абодва лічаць сябе невінаватымі і выплачваць налічаныя ім падаткі не зьбіраюцца.

 

«Наша справа працягваецца, — кажа Генадзь Фядыніч. — Ідуць следчыя мерапрыемствы, выклікаюць людзей. Розных людзей, нават тых, якія не маюць да нашага прафсаюзу дачыненьня. Ігара выклікаюць заўтра, мяне — у панядзелак. Маё ўражанне такое: следчыя нешта шукаюць, а што канкрэтна яны хочуць знайсці, мне невядома».


Дата стварэння навіны 26.10.2017

Возврат к списку