АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Навошта ў Беларусі «моўныя інспектары»?

Навошта ў Беларусі «моўныя інспектары»?
26.10.2017
Ігар Случак раіць Таварыству беларускай мовы ажывіцца, каб не стаць «суполкай па інтарэсах»

Юрыст, аўтар ініцыятывы «Справаводства па-беларуску» Ігар Случак лічыць, што Таварыству беларускай мовы трэба ажывіцца, каб не ператварыцца ў «суполку па інтарэсах».

Гэтая крытыка прагучала насустрач чарговаму з’езду ТБМ, які адбудзецца днямі і абярэ новага старшыню замест Алега Трусава. Ён кіраваў арганізацыяй ад 1999 году. Чакаецца, што ТБМ ачоліць цяпер намесніца старшыні і дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім.

Случак закідае ТБМ, што яно засяродзілася на працы «са сваймі» – беларускамоўнымі – і не заангажоўвае новых людзей:

 

«Трэба выкарыстоўваць інтэрактыў, тыя самыя сацсеткі. А яны ў ТБМ ні жывыя, ні мёртвыя! Арганізацыя выглядае на суполку, унутры якой варацца сабе беларускамоўныя. З часам пераварацца і знікнуць».

 

ТБМ баіцца канфліктаваць з уладамі і не дзейнічае актыўна, як магло б, супраць дыскрымінацыі беларускай мовы, заяўляе актывіст:

 

«Хаця дэкларуецца, што ў арганізацыі 10 тыс. сябраў».

 

І гэта ў той час, лічыць Ігар Случак, калі сітуацыя вымагае стварэння «моўнай інспекцыі», як, напрыклад, у Эстоніі.

 

Падрабязней пра магчымую дзейнасць «моўных інспектараў», як Случака выключылі з ТБМ, калі ён сабраўся балатавацца на пасаду старшыні, чаму сябры ТБМ з дэпутацкімі мандатамі Алена Анісім і Ігар Марзалюк няслушна змагаюцца за роўнасць дзяржаўных моваў – у поўным выданні перадачы «Размова дня» з Усеваладам Сцебуракам.

па інф. Белсат

Дата стварэння навіны 26.10.2017

Возврат к списку