АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Яўгенія Пастарнак: «Закрываць гімназіі — гэта каласальная дурасць»

Яўгенія Пастарнак: «Закрываць гімназіі — гэта каласальная дурасць»
25.10.2017
У Міністэрстве адукацыі Беларусі сцвярджаюць, што гімназіі закрываць ня будуць, але адменяць экзамэны для паступлення туды пасля чацвёртага класа.


Пра гэта сказала парталу TUT.BY прэс-сакратар міністэрства Людміла Высоцкая. Паводле ейных словаў, міністар адукацыі Ігар Карпенка ўжо прыняў рашэнне наконт гімназій, а пытанне адмены экзамэнаў пасля чацвёртага класы цяпер вырашаюць на заканадаўчым узроўні.

 

«Гімназіі застануцца як установы адукацыі. Але адмяняем экзамэны пасля чацьвёртага класа. Уступных экзамэнаў у пяты клас ня будзе. Няхай людзі не марнуюць грошы і не рыхтуюцца», — паведаміла прадстаўніца міністэрства.

 

Паступаць у гімназіі дзеці будуць па тэрытарыяльнай прыкмеце, то бок па прапісцы.

 

«Сёння ў шматлікіх бацькоў ёсць памылковая думка, што ў гімназіях нешта вывучаецца на павышаным узроўні параўнальна са звычайнымі школамі. Адрозненні мінімальныя», — сказала Людміла Высоцкая.

 

Ад звычайных школ гімназіі будуць адрознівацца праграмай пасля дзявятага класа.

 

«Пасля дзявятай клясы будзе незалежны экзамэн, і вось тады ўжо будзе паступленьне ці ў гімназію, ці далей. Або гімназія, або школа базавая, або прафтэхвучылішчы», — сказалі TUT.BY ў міністэрстве.

 

На пачатку кастрычніка гэтага году віцэ-прэм’ер Васіль Жарко выказаўся за скасаванне ўступных экзамэнаў у гімназіі пасьля чацьвёртых клясаў. У жніўні з такой прапановай выступіў міністар адукацыі.

 

«Гэта ўсё роўна знішчэнне гімназіі»

 

Пісьменніца Яўгенія Пастарнак 24 кастрычніка выступіла з адкрытым лістом да міністра адукацыі Ігара Карпенкі, у якім заклікала не закрываць гімназіі ў краіне.

 

У інтэрвію карэспандэнту Свабоды Яўгенія Пастарнак пракамэнтавала сённяшнія тлумачэнні Міністэрства адукацыі.

 

«Гэта ўсё роўна зьнішчэньне гімназіяў. Фізычна яны застануцца навучальнымі ўстановамі. Але замест таго, каб звычайныя школы падцягнуць да ўзроўню гімназіі, яны гімназію апускаюць на ўзровень звычайных школ. То бок мы раўняемся па самым слабым, па горшым. Бо адбору дзяцей ня будзе, калі яны адмяняюць экзамэны. І калі ў гімназію набіраюць „па прапісцы“, то тады яны нічым не адрозьніваюцца ад звычайнай школы», — кажа Пастарнак.

Пісьменьніца Яўгенія Пастарнак. Фота зь яе старонкі ў Facebook

Ці можа грамадзкасьць паўплываць на тое, каб захаваць гімназіі ў Беларусі? Паводле Яўгеніі Пастарнак, пытаньне гімназій для міністра адукацыі — гэта пытаньне прынцыпу.

 

«То бок ён вырашыў паказаць, хто ў доме гаспадар, стукнуць кулаком. І насуперак усяму, насуперак здароваму сэнсу, насуперак думцы грамадзтва зрабіць менавіта так. Маўляў, я міністар, я сказаў, я зраблю. Я ня ведаю, што з гэтым можна зрабіць. Напэўна, трэба шумець, выказваць грамадзкую думку. Але гэта такая дэманстрацыя сілы. А супраць дэманстрацыі сілы лёгіка бясьсільная. Закрываць гімназіі — гэта калясальная дурасьць. Гэта дзікая шкода, у тым ліку ў грашах. Бо на платных курсах грошай страцяць больш, чым зэканомяць на заробках настаўнікаў. Гэта будзе мізэрная эканомія на фоне вялікіх страт», — падсумавала суразмоўца.


Дата стварэння навіны 25.10.2017

Возврат к списку