АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Што за «жэстачайшая лібералізацыя» закону пра мітынгі? Тлумачым па пунктах

Што за «жэстачайшая лібералізацыя» закону пра мітынгі? Тлумачым па пунктах
25.10.2017
Сёння дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў першым чытаньні змены і дапаўненні да закону «Аб масавых мерапрыемствах», які сярод іншага прадугледжвае частковае ўвядзенне ў краіне заяўнага прынцыпу правядзеньня масавых мерапрыемстваў.

Ілюстрацыйнае фота. «Марш абураных беларусаў» на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску. 21 кастрычніка 2017 году

За гэта прагаласавалі ўсе 104 чальцы Палаты прадстаўнікоў, якія ўдзельнічаюць у пасяджэнні, перадае Свабода.

Законапраект прадставіў міністар унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч. Ён адразу адзначыў, што асноўная навацыя гэтага заканадаўчага акту — паведамляльны прынцып.

 

«Паведамляльны прынцып пры арганізацыі масавых мерапрыемстваў — гэта жэстачайшая лібералізацыі заканадаўства», — сказаў міністар, назваўшы новаўвядзеньне «агульнасусветнай нормай».

 

Цяпер чалавек альбо арганізацыя, якія жадаюць правесьці нейкае масавае мерапрыемства, павінны не пазней як за 10 дзён паведаміць пра гэта ў адпаведныя органы. А яны ў сваю чаргу не пазней як за 5 дзён мусяць даць адказ, калі захочуць адмовіць. Але адмова прадугледжаная толькі ў двух выпадках:

 

1.      1.  калі нехта іншы ўжо падаў заяўку на той жа час і тое ж месца,

2.      2.  калі заяўка не адпавядае заканадаўству.

Ігар Шуневіч спэцыяльна ўдакладніў, што паведамляльны прынцып дзейнічае толькі для тых месцаў, якія вызначаны ўладамі для правядзеньня масавых мерапрыемстваў. Калі ж нехта пажадае праводзіць сваю акцыю ў іншым месцы, то ў такім выпадку паведамляльны прынцып ня дзейнічае, а вяртаецца дазвольны.


На чым акцэнтаваў увагу міністар?

      1. Заяву на правядзенне масавага мерапрыемства ня могуць падаваць асобы, у якіх ёсьць нязьнятыя або непагашаныя судзімасьці паводле некаторых артыкулаў Крымінальнага кодэксу.

2.       2. Вызначаецца пералік прадметаў, якія катэгарычна забараняецца прыносіць на мерапрыемства, уключаючы, напрыклад, піва.

3.      3. Павышаецца адказнасць палітычных партый за правядзеньне мерапрыемстваў.

4.       4. Журналісты, якія асвятляюць гэтае мерапрыемства, павінны мець пасведчанне, а замежныя журналісты — абавязкова быць акрэдытаванымі ў МЗС Рэспублікі Беларусь.

5.       5. Аплата паслуг за правядзенне мерапрыемства арганізатарамі будзе праводзіцца постфактум. То бок плату за мэдычнае абслугоўванне, прыборку тэрыторыі і г.д. арганізатары будуць уносіць пасля правядзення мерапрыемства, а не загадзя, як гэта робіцца цяпер.

6.       6. Арганізатарам мерапрыемстваў забараняецца перадаваць у СМІ, уключаючы інтэрнэт, інфармацыю пра месца і час правядзення акцыі загадзя.


«Лібералізаваны» закон аб мітынгах не засцеражэ ад пакарання глуханямых за «палітычныя лозунгі»

Пра што казалі дэпутаты?

 

Уладзіслаў Шчэпаў зьвярнуў увагу, што журналістам патрэбна на гэтых акцыях мець нейкі ясна бачны знак. Ён лічыць, што гэта недакладная фармулёўка і трэба больш дакладна прапісаць, што павінна быць: напрыклад, камізэльку альбо нейкую павязку, інакш, як думае дэпутат, праз гэта могуць быць спрэчкі ў судах.

 

Дэпутат Аляксандар Старавойтаў сказаў: а што будуць рабіць улады, калі арганізатары мерапрыемства адмовяцца аплочваць паслугі пасьля правядзеньня? На гэта міністар адказаў, што падобная сытуацыя будзе прапісаная ў спэцыяльнай пастанове ўраду.

 

Алена Анісім запыталася ў міністра, якім чынам МУС узгадняе дзеяньні з палітычнымі партыямі па арганізацыі мерапрыемстваў. Міністар сказаў, што ў такіх выпадках рыхтуецца плян правядзеньня мерапрыемства, міліцыя прымае пад увагу колькасьць удзельнікаў, магчымы маршрут і г.д. Ёсьць спэцыяльная схема выкарыстаньня супрацоўнікаў міністэрства, і тут, як сказаў Шуневіч, больш арытмэтыкі, чым палітыкі. Што тычыцца непасрэдных кантактаў з палітычнымі партыямі, то міністар запэўніў, што калі хтосьці з арганізатараў мерапрыемства запросіць у МУС нейкую кансультацыю альбо дадатковую дапамогу, то міністэрства заўжды гатова дапамагчы.

 

Дэпутатка Ганна Канапацкая запыталася, наколькі новы прынцып будзе дзейнічаць у правапрымяняльнай практыцы. Міністар сказаў, што жыцьцё пакажа:

 

«Мы ня можам адразу адкрыць гэты шлюз і цалкам рэалізаваць паведамляльны прынцып. Мы спрагназавалі наступствы і аддаём сабе справаздачу ў тым, што ў дадзеным аб’ёме гэтыя захады, якія мы прапаноўваем, можна ўжываць».

 

Дэпутат Андрэй Рыбак запытаўся, як міліцыя адрознівае ўдзельнікаў мерапрыемства ад выпадковых мінакоў. На гэта міністар сказаў, што ў міліцыі ёсць адпаведны досьвед, і тут памылак звычайна ня робіцца.


Дата стварэння навіны 25.10.2017

Возврат к списку