АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Міхаіла Жамчужнага не перавядуць на турэмны рэжым адбыцьця пакарання

Міхаіла Жамчужнага не перавядуць на турэмны рэжым адбыцьця пакарання
24.10.2017
Адміністрацыя Горацкай калёніі № 9 адклікала прадстаўленне аб пераводзе палітвязня Міхаіла Жамчужнага на турэмны рэжым адбыцьця пакарання.

Прызначаны на 24 кастрычніка Горацкім судом разгляд справы адменены, паколькі адпалі падставы. Такія зьвесткі падаюць праваабаронцы. Суд меўся адбыцца ў калоніі.

 

«Калонія адклікала прадстаўленне і заўтра суду над Міхаілам ня будзе», — сказаў Свабодзе праваабаронца з арганізацыі «Нью платформ інавэйшн» Андрэй Бандарэнка, які апякуецца палітвязнем

 «На сённяшні момант яны вырашылі, што ў працэсе няма неабходнасці, але ў далейшым могуць да гэтай справы вярнуцца», — адзначыў ён.

 На думку праваабаронцы, адкліканьне заявы адміністрацыяй калоніі з суду зьвязанае з самітам «Усходняга партнэрства», якое адбудзецца 24 лістапада, і на які запрошаны Аляксандар Лукашэнка.

 

«Азмрочыць ягоны візыт пераследам палітвязьня яны ня хочуць, — кажа Андрэй Бандарэнка. — Спачатку яны хацелі гэтую справу вырашыць хутка і без асаблівага шуму, але паколькі гэтага ня выйшла, то вырашылі перастрахавацца і адклікаць прадстаўленне і вярнуцца да яго, калі надыдзе больш зручны момант».

Палітвязню Жамчужнаму пагражае турма, бо ён не захацеў быць у калоніі ў групе з нізкім статусам

 У пачатку 2010-х гадоў Міхаіл Жамчужны разам з Андрэем Бандарэнкам зарэгістравалі праваабарончую арганізацыю «Платформа інавэйшн», якая займалася абаронай правоў вязняў. У 2015 годзе Міхаіла Жамчужнага асудзілі на 6 гадоў зняволеньня нібыта за спробу подкупу міліцыянта.

 Ціск на Жамчужнага Бандарэнка называе помстай за ягоную праваабарончую дзейнасць.

 

У калёніі Міхаіл Жамчужны лічыцца злосным парушальнікам рэжыму адбыцьця пакараньня. Паводле зьвестак Андрэя Бандарэнкі, на асуджанага накладзена шмат дысцыплінарных спагнаньняў, што дае падставы адміністрацыі зьвяртацца ў суд, каб зьмяніць яму ўмовы рэжыму ўтрымання.

 

Горацкая калонія № 9

На разглядзе справы Міхаіла Жамчужнага меліся быць праваабаронцы з цэнтру «Вясна». Як піша сайт праваабарончай арганізацыі, заяву з просьбай забясьпечыць прысутнасьць на працэсе падалі Валянцін Стэфановіч і Павал Сапелка.

 Праваабаронцы заяўляюць, што на Міхаіла Жамчужага ў няволі аказваецца ціск. Па іх звестках, адміністрацыя Горацкай калёніі двойчы спрабавала перавесьці яго ў атрад, які сфармаваны з асуджаных зь «нізкім статусам». Жамчужны адмаўляецца. За гэта яго кідаюць у карцэр.


Дата стварэння навіны 24.10.2017

Возврат к списку