АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Першы фільм пра гіcторыю сьмяротнай кары стварылі праваабаронцы Share

Першы фільм пра гіcторыю сьмяротнай кары стварылі праваабаронцы Share
23.10.2017
У сеціве зьявіўся фільм «Гісторыя сьмяротнага пакарання», створаны ў межах кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакараньня».

  

На фота — турэмная роба Аляксандра Грунова, асуджанага на смяротнае пакаранне

 

«Ён распавядае пра сьмяротную кару ў гістарычным кантэксьце ад ахвярапрынашэньня да пазасудовых пакараньняў апанэнтаў улады, — сказала Свабодзе адна са стваральніц Паліна Сцепаненка. — У аснове — тэкст з кнігі „Смяротнае пакараньне ў Беларусі“, якая выйшла ў 2015 годзе, і графіка мастака Алеся Кажамякі».

 Экспэртамі ў фільме выступаюць гісторык Алесь Краўцэвіч, мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі, генэрал-лейтэнант міліцыі Мечыслаў Грыб, праваабаронцы Раіса Міхайлоўская і Андрэй Палуда.

 

«Смяротнае пакаранне ў 21-м стагоддзі — гэта барбарства. Я лічу, што прыйшоў час, каб яно сышло ў мінулае, каб яно стала часткай гісторыі. Няхай ня самай пазытыўнай яе часткай, але ўсё ж такі часткай гісторыі», — сказаў Андрэй Палуда.

 

Пасьля абвяшчэньня сувэрэнітэту ў Беларусі расстралялі 336 чалавек, прыгавораных да смяротнай кары. Рада Еўропы і Еўразьвяз заклікалі Беларусь увесці мараторый на сьмяротнае пакаранне.


Дата стварэння навіны 23.10.2017

Возврат к списку