АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

«PARTY-ZAN фільм» атрымаў прыз на міжнародным фэсту кінакамедыі

 «PARTY-ZAN фільм» атрымаў прыз на міжнародным фэсту кінакамедыі
23.10.2017
На ўрачыстай цырымоніі закрыцця фэсту, рэжысёр і сцэнарыст фільма Андрэй Курэйчык атрымаў за стужку асаблівы прыз — «За кінематаграфічную шматграннасць».

 Гісторыя двух маладых беларусаў, няўдачлівага бізнесмена Аляксея і праграміста Дзяніса, якія атрымалі шанец добра зарабіць, уганараваная прызам за кінематаграфічную шматграннасць.

Днямі завяршыўся ХVIII Адкрыты Расійскі фэст кінакамедыі «Усміхніся, Расія!». Беларускае творчае аб’яднанне «Bez Buslou Art» прадставіла на фэсце моладзевую кінакамедыю «PARTY-ZAN фільм».

Як стала вядома на ўрачыстай цырымоніі закрыцця фэсту, рэжысёр і сцэнарыст фільма Андрэй Курэйчык атрымаў за стужку асаблівы прыз — «За кінематаграфічную шматграннасць».

 

Штогадовы кінафэст агляду музычных і камедыйных фільмаў «Усміхніся, Расія!» праводзіцца ад 2012 года ў расійскім горадзе Тула і мае міжнародны фармат — на ім прэзентуюцца фільмы не толькі з Расіі.

 

Прэзідэнт фэсту кінакамедыі — народная артыстка РФ, рэжысёр Ала Сурыкава. У якасці журы фэсту выступаюць гледачы, якія абіраюць фільмы па адпаведных намінацыях падчас галасавання з выкарыстаннем анкет. Сярод фундатараў фэсту — Міністэрства культуры РФ і Саюз кінематаграфістаў Расіі.

 

Усерасійская прэм'ера і паказ беларускага незалежнага кіно адбылася 16 кастрычніка. Закрыццё кінафэсту прайшло 21 кастрычніка ў гарадской канцэртнай зале Тулы. Праграма фэсту складалася з паказаў конкурсных новых камедый, якія прадстаўляліся стваральнікамі карцін і вядучымі кінакрытыкамі, праграмы фільмаў для дзяцей, творчых вечароў, круглых сталоў, майстар-класаў, прэс-канферэнцый ды іншага.

 Нагадаем, фільм — гісторыя двух маладых беларусаў, няўдачлівага бізнесмена Аляксея і праграміста Дзяніса, якія атрымалі шанец добра зарабіць — зняць некалькі ваенных сцэн для маскоўскай кінагрупы. Але ў дарозе Аляксей згубіў грошы, і ім давялося выблытвацца са складанай сітуацыі, каб пазбегнуць сутыкненні з бандытамі і турмы за махлярства. «PARTY-ZAN фільм» стаў першай беларускай стужкай, што патрапіла на шырокі экран у пераднавагодні пракат.

па інф. Новы час


Дата стварэння навіны 23.10.2017

Возврат к списку