АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Вязня сумлення Паліенку пасадзілі на 7 сутак у штрафны ізалятар

Вязня сумлення Паліенку пасадзілі на 7 сутак у штрафны ізалятар
21.10.2017
Змітра Паліенку пасадзіла на сем сутак у ШЫЗА. Пра гэта 23-гадовы вязень сумлення напісаў у паштоўцы свайму сябру, актывісту анархісцкага руху Вячаславу Касінераву.

Ён даслаў паштоўку «Свабодзе».

Сёлета ў жніўні ў лісце сябрам Паліенка распавядаў, што трапіў у штрафны ізалятар на 4 дні ў тым ліку за адмову мыць санвузел. Цяпер Паліенка піша, што яго пакаралі сярод іншага за тое, што не павесіў прасціну «на шканар».


У кастрычніку 2016 году прыхільнік анархісцкага руху Зьміцер Паліенка быў асуджаны на 2 гады зьняволеньня з адтэрміноўкай нібыта за напад на міліцыянта падчас роварнага прабегу «Крытычная маса», які адбыўся раней у Менску. Міліцыянты брутальна спынілі акцыю, некалькі чалавек затрымалі, у тым ліку Паліенку, які нібыта парваў вопратку супрацоўніка міліцыі. Сваёй віны актывіст не прызнаў.

 

Пасьля суду Зміцер Паліенка браў удзел у пікетах салідарнасці ды іншых пратэставых акцыях. Увесну 2017 году актывіста зноў арыштавалі і на пачатку красавіка прысудзілі яму адбываць тэрмін ва ўмовах зьняволеньня. Суд толькі залічыў 5 месяцаў, якія Паліенка ўжо адбыў за кратамі падчас сьледзтва па справе «Крытычнай масы». Пасьля новага суду над Зьмітром Паліенкам беларускія праваабаронцы прызналі яго палітвязьнем.

 

Сёлета ў жніўні міжнародная праваабарончая арганізацыі Amnesty International прызнала Зьмітра Паліенку вязьнем сумленьня і заклікала беларускія ўлады «неадкладна і без умоваў вызваліць» хлопца, які «быў зняволены выключна за мірнае ажыцьцяўленне сваіх правоў на свабоду слова і мірных сходаў».


Дата стварэння навіны 21.10.2017

Возврат к списку