АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Беларуская валютна-фондавая біржа 15 лістапада запускае пілотны праект з блакчэйн

Беларуская валютна-фондавая біржа 15 лістапада запускае пілотны праект з блакчэйн
20.10.2017
На мінскай біржы пачынаюць выкарыстоўваць блакчэйн. Пра гэта паведаміў старшыня праўлення БВФБ Андрэй Аўхіменя.

 

"Што тычыцца блакчэйна на біржы, дык мы пачалі з простай ідэі — смарт-рэестра. Рэестр аперацый з каштоўнымі паперамі — гэта базавая інфармацыя, аснова асноваў на біржы. Нашая мэта — аптымізаваць справаздачнасць. Мы вырашылі, што трэба сысці ў беспапяровыя тэхналогіі, спрасціць працу са смарт-рэестрам, скараціць дакументазварот. 15 лістапада запускаем праект", — распавядае Андрэй Аўхіменя.

 

Ён нагадвае, што над укараненнем тэхналогіі працавала каманда спецыялістаў, у якую ўваходзілі прадстаўнікі не толькі з біржы, але і з Нацбанка, з Цэнтра банкаўскіх тэхналогій, з разліковага цэнтра. "Мы для сябе выразна вызначылі, што ў блакчейн мы пойдзем — прааналізавалі, паглядзелі, што ёсць эканамічны вынік. Пытанне толькі ў гарызонце аддачы інвестыцый, — дадае Андрэй Аўхіменя. — Калі мы гаворым пра сярэднетэрміновую і доўгатэрміновую перспектыву, дык гэтая тэхналогія дазваляе сур'ёзна ашчаджаць рэсурсы і дае магчымасці для ўкаранення новых напрамкаў, новых відаў бізнесу".

 


Автор:  "Беларускі партызан"

Дата стварэння навіны 20.10.2017
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку