АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

"Табе не смешна, дзед?" Кардар, які адседзеў 10 гадоў, параўнаў войска і турму

"Табе не смешна, дзед?" Кардар, які адседзеў 10 гадоў, параўнаў войска і турму
19.10.2017
Сяргей Паўловіч — цяпер IT-бізнэсмэн і аўтар тэлеграм-канала пра электронны бізнес, а ў мінулым кіберзлачынец, які адседзеў 10 гадоў за махінацыі з банкаўскімі карткамі, — апублікаваў у сваім блогу ліст да "дзядоў" з часткі, у якой служыць яго сябар.

"У лісце Паўловіч параўноўвае "дзедаўскія" парадкі ў войску і "паняцці", па якіх жыве турма. Многія параўнанні — не на карысць войска.

З дазволу Сяргея Паўлавіча мы публікуем гэты пост на сайце Еўрарадыё.

Як шмат хто з вас ведае, нядаўна ў Печах, што пад Барысавам, у шэрагах беларускай арміі было здзейснена чарговае забойства/давядзенне да самагубства/суіцыд (патрэбнае падкрэсліць), і я вырашыў напісаць гэты пост, які "ляжаў у мяне ў стале" ўжо тыдзень. Адзін мой блізкі сябар цяпер праходзіць службу ў арміі, і я збіраўся перадаць яго "дзядам" маю кнігу, падпісаць яе і ўкласці ў яе гэты ліст. Мой сябар адмовіўся, але маўчаць пра гэта нельга. Таму чытайце.

Навеяна падзеямі апошніх дзён у беларускай арміі


Здароў, дзед.

Не ведаю твайго імя (і, калі шчыра, не вельмі-та хачу яго ведаць), але ў тваёй асобе звяртаюся да ўсіх стараслужачых твайго аддзялення, роты, батальёна ці як там у вас гэта называецца.

 

На днях я сустракаўся са сваім сябрам, які праходзіць службу ў вашай часці. Я распытваў яго пра жыццё-быццё, але ён нічога не распавядае (яно і зразумела, смецце з хаты не выносяць), але тое, што ён за 4 месяцы схуднеў на 10 кг і ад яго засталіся адны вочы — ненармальна. Я чытаў "Вызваліцель" Віктара Суворава (дарэчы, пачытай, займальнае чытво) і разумею, што з таго часу прайшло ўжо 30 гадоў, а ў нашай арміі нічога не змянілася.

 

Дзед, я адседзеў 10 гадоў. Адразу на "агульным", потым на "строгім" рэжыме. І я раскажу табе, як там у нас.

 "Ці не падаецца табе, дзед, што "старэйшыя" — гэта тыя ж "дзеды" ў войску?"

На "малалетцы" ёсць такія дэбільныя паняцці як мамка ў чырвоным на спатканне прыехала — і ўжо ісці нельга, таму што чырвоны гэта мусорскі колер, каўбаса на х*й падобная, значыць яе есці нельга, мыцца нельга, гэтага нельга, таго нельга, усё стравы ў сталоўцы трэба з'есці за 5 хвілін ("Атрад, скончыць прыём ежы") — мне б там давялося несалодка, я звычайна ем 30 хвілін, таму што хуткая ежа псуе страўнік, — але ўсё гэта дэбілізм, дзеткі самі панапрыдумлялі сабе абсурдных абмежаванняў, і потым ловяць адно аднаго, проста як мусара. А калі ты сам спатыкнешся? Калі табе раптам захочацца паесці гэтай каўбасы? Што, "пеўнем" станеш?

 

Фота: ro_buk / www.flickr.com


Яшчэ на "малалетцы" ёсць "старэйшыя" — гэта хлопцы, якім ужо больш за 18 гадоў, але якія па розных прычынах баяцца / не хочуць ехаць на дарослую зону, і іх асноўнае прызначэнне — быць выведнікамі і памочнікамі мусароў. Ты думаеш, гэта мусара б'юць дзяцей, прымушаюць іх рабіць самую брудную працу, забіраюць у іх "кешара" з ежай або даводзяць да самагубства? Не, дзед, усё гэта робяць "старэйшыя", і менавіта з іх потым пытаюць па ўсіх турмах і зонах — за бязмежжа. Ці не здаецца табе, дзед, што "старэйшыя" — гэта тыя ж "дзеды" ў войску? Пачытай, што такое бязмежжа, толькі не па НТВ глядзі, у сваіх любімых серыялах пра мянтоў...

 

"Чалавек змог, ну і малайчына. Можна толькі парадавацца"


Яшчэ дзед, за кратамі ёсць такое паняцце як "уцёр": гэта калі ты праплаціў камусьці з начальства або дапамагаеш ў чымсьці (не абавязкова здаеш) — і за гэта карыстаешся ўсімі выгодамі. Ходзіш на спатканне не 2 разы на год, а 6, ці яшчэ часцей (але ўсё ў рамках закона), ходзіш не ў заношанай да дзірак робе, а ў "Х'юга Бос", тэлефануеш не 1 раз на месяц з аўтамата, а з асабістага мабільнага... І ўсё гэта называецца "уцёр". Я ўцёр, а ты не. Таму што розныае ў нас з табой матэрыяльнае становішча, рознае развіццё, розныя сувязі і, адпаведна, магчымасці.

 

Людзі наогул не роўныя, дзед. Гэта толькі камуністы спрабавалі даказаць адваротнае. І чамусьці ніхто мне не рэжа з помсты шнуркі (каб я на пастраенні атрымаў п*зды ад начальства), ніхто не крадзе маю форму (каб заўтра я не змог пайсці ў звальненне), ніхто не прымушае ўвесь атрад адціскацца таму, што я прайшоў з сталоўкі не бягом, як табе хацелася, а звычайным крокам, і ніхто не папракае мяне ў тым, што я на спатканне хаджу 6 разоў у год, а не 2, як ты. Чалавек змог, ну і малайчына. Можна толькі парадавацца. І ты можаш, трэба толькі пастарацца.

 

"А яшчэ, дзед, у зоне можна есці ўсё, што заўгодна, ці што ў цябе ёсць у сумцы"

Яшчэ, дзед, у зонах няма дурных забаронаў. Ну чаму, растлумач мне, калі ласка, усе, хто прыйшоў у мой атрад, не павінны першыя паўгода мыцца, калі ім захочацца, а павінны хадзіць смярдзець, і мыцца толькі адзін раз на тыдзень у лазні? Хто ім гэта навязвае? Можа, мусара? Не, дзед не мусара. Няма там такога, а ў вас ёсць.

 

А яшчэ, дзед, у зоне можна есці ўсё, што заўгодна, ці што ў цябе ёсць у сумцы — хоць чорную ікру. І ніхто табе слова не скажа. А ў цябе ў аддзяленні салдаты што першыя паўгода ядуць? Сечку ды пярлоўку! І нават халву нельга. Вось з'еў я, напрыклад, халву, а ты ўбачыў. І што ты зробіш? А ніх*я, прымусіш усё аддзяленне адціскацца за тое, што я такі нахабны і дазволіў сабе, нягледзячы на ​​твае забароны, есці што хачу, а не тваю смярдзючую сечку. Як гэта называецца, дзед? Бязмежжа, я табе растлумачу.

 

 Ну добра, прайшло паўгода, і салдат тэрміновай службы сам ужо дзед (пры ўмове, што служыць год, а не паўтара), і што? Ты дазволіш яму есці ўсё, што ўздумаецца, ці адзіным яго прывілеем будзе мыцца, калі хочацца, а аll inclusive ён атрымае толькі тады, калі заплаціць табе і твайму атачэнню 400 рублёў ($200)? Табе не смешна, дзед?

 

А гэтыя вашы дэбільныя рытуалы... Пра з'есці ўсё ў сталоўцы за некалькі хвілін я ўжо згадаў, а як у вас праходзяць павышэнні па службе? Распавядзі, дзед. Ці няма ў вас традыцыі біць таму, хто атрымаў пагоны, два разы па плячах? 120 чалавек ударыць па 2 разы — якога колеру стануць плечы?

 

"Можа, гэта камандзіры адбіваюць ныркі толькі за тое, што ў фляжцы не даліты 1 см вады?"

Я глядзеў за хатамі ў турме, і да мяне заязджалі такія, як ты. Я пытаўся ва ўсіх, ці здзекаваліся яны над салдатамі, і ведаеш, што кожны дарослы заўсёды адказваў? "Не-не, я не такі, я ўсім наадварот дапамагаў". Усе як адзін, ёпт! І хто ж тады здзекуецца над салдатамі? Можа, твае камандзіры? Можа, твае камандзіры адбіваюць малалеткам ныркі толькі за тое, што ў іх фляжках не даліты 1 см вады? Не, дзед, твае камандзіры пра гэта і не ведаюць, усё гэта робіш ты.

 

Вядома, я разумею, што гэта не ты такі дрэнны, што гэта "сістэма" над табой здзекавалася, а потым, калі ты ўжо атрымаў запаветныя лычкі на пагоны, ці проста адслужыў неабходную частку тэрміну, табе хочацца адпомсціць, і ты робіш роўна гэтак жа, як паступалі з табой. А табе ніколі не хацелася разарваць гэты заганны круг, зрабіць так, каб дзедаўшчына ў войску спынілася? Гэта так проста сказаць сабе: "Так, з мяне здзекаваліся, але я вытрымаў і я не такі. Я не буду здзекавацца над маладымі салдатамі і ўсім вакол забараню". І ўсё, дзед! Заганны круг на гэтым скончыцца, ланцуг разарвецца.

 

"Дабрыня — яна ад сілы, не ад слабасці. Ты лічыш сябе моцным чалавекам? Ці слабым?"

Дзед, я адседзеў 10 гадоў у розных лагерах, і застаўся чалавекам. Яшчэ больш чулым і добрым, чым раней — спытай у маіх сяброў. Я змог — і ты зможаш. 10 гадоў і 1,5 года. Ёсць розніца?

 

Зразумей, дзед, у вас усіх агульны "вораг"... Менавіта ён прымушае вас ірваць траву голымі рукамі паміж плітак, фарбаваць лісце (гэта не жарт) і хадзіць у нарады ахоўваць склады не з аўтаматамі, а з дручком і наручнікамі, як апошнія мусара... Менавіта ён не дакладвае табе ў ежу патрэбныя грамы і вітаміны, і менавіта ён замест таго, каб вучыць вас чамусьці па вайсковай службе, прымушае збіраць пад дажджом грыбы начальству або будаваць дачы. Менавіта ён плаціць табе капейкі на "грамадзянцы", а ў войску гне ў рог барана. "Прабач іх, Божа, бо ня ведаюць, што робяць"... Дык чаму ж ты не разумееш гэтага, і замест таго, каб адстойваць свае правы перад начальствам, самасцвярджаешся на неапераных юнцах? Падумай над гэтым, дзед.

 

 

Дабрыня — яна ад сілы, не ад слабасці. Ты лічыш сябе моцным чалавекам? Або слабым? Дык знайдзі сілы сказаць сабе: "Так, з мяне ў свой час здзекаваліся, натоўпам, тупое калгаснае быдла, але гэта было не ад сілы, а ад слабасці. Таму што сапраўды моцны чалавек ніколі не пакрыўдзіць слабога, пачаткоўца, а наадварот ва ўсім яму дапаможа і падкажа. Дык няўжо і я буду прыпадабняцца гэтым слабым ублюдкам, няўжо я не змагу разарваць гэты заганны круг дзедаўшчыны і здзекаў?" Проста спытай у сябе... А потым устань і скажы ўсім вакол, сваім сябрам і набліжаным: "Я — моцны чалавек, і я не хачу, каб здзекі ў войску працягваліся, я хачу і магу скончыць гэта. Я больш не буду ні над кім здзекавацца". Усе, ты будзеш глядзець, як свет вакол цябе зменіцца, і як Сусвет пачне дапамагаць табе ва ўсіх тваіх пачынаннях. Нельга нікога змяніць — ні іншага дарослага чалавека, ні свет навокал: змяніць можна толькі сябе. І разам з табой змяняецца ўвесь свет...

 

Я гляджу на вайсковыя фатаграфіі майго дзеда (яму цяпер 83 гады): на іх выяўленыя прыгожыя маладыя падцягнутыя хлопцы ў абдымку. Гледзячы на ​​іх, разумееш, што такое сапраўды вайсковае братэрства, што яны гатовыя адзін за аднаго ў агонь і ваду. Ці ёсць сярод вас хаця б адзін, з кім мой сябар захацеў бы сфатаграфавацца? Што ж вы за мужыкі-та такія ...

 

Я не поп, каб чытаць вам маралі (ды і папы, у большасці сваёй, прадажныя), але проста задумайцеся.

Фота з адкрытых крыніц


Дата стварэння навіны 19.10.2017

Возврат к списку