АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Віталя Шчэрбу звінавацілі ў згвалтаванні

18.10.2017
Славутая ўкраінская гімнастка, двухразовая алімпійская чэмпіёнка Тацяна Гуцу на ўласнай старонцы ў Facebook абвінаваціла легендарнага беларускага гімнаста Віталя Шчэрбу ў згвалтаваньні, якое нібыта здарылася на спаборніцтвах ў Штутгарце ў 1991 годзе.

 Гуцу тады было 15 год, Шчэрбу — 19.

«Віталь Шчэрба — монстр, які трымаў мяне ў палоне ўласных страхаў столькі гадоў. Я ведаю, ты будзеш абараняцца, але мае падрабязнасьці шматкроць мацнейшыя за твае словы. Я цяпер мацней, чым калі-небудзь. Табе мяне больш не зьняважыць. Гэта мая гісторыя папялушкі», — піша гімнастка.


У сваім паведамленьні Гуцу, якая пераехала ў ЗША ў 1993 годзе і цяпер трэніруе дзяцей ва ўласнай акадэміі гімнастыкі ў Мічыгане, адзначае, што яе былыя партнэры па камандзе Тацяна Торапава і Рустам Шарыпаў не заступіліся за яе, калі адбылося здарэньне.

«Дзякуй табе, Тацяна Торапава, пра якую я думала, што ты мая сяброўка па жыцьці і ў зборнай СССР, за тое, што не заступілася за мяне, калі я больш за ўсё мела патрэбу ў табе. Ты была там. Ты ўсё чула. Але не абараніла мяне, — напісала Гуцу. — Рустам Шарыпаў, і табе дзякуй, што ты быў добрым сябрам для свайго сябра і не абараніў мяне, маленькую 15-гадовую дзяўчынку».

Тацяна Гуцу адзначыла, што будзе падтрымліваць усіх ахвяраў гвалту, хто, як і яна калісьці, баіцца гаварыць і мае патрэбу ў дапамозе.


 


Віталь Шчэрба нарадзіўся ў Мінску ў 1972 годзе. На Алімпіядзе-1992 у Барсэлёне ён выйграў шэсць залатых мэдалёў, што зрабіла яго ці не найвялікшым гімнастам усіх часоў. Ад моманту заканчэньня спартовай кар'еры ў 1996-м Шчэрба жыве ў ЗША, часам наведваючыся на радзіму.

па інф. радыё Свабода


Дата стварэння навіны 18.10.2017

Возврат к списку