АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

У Літве абнародуюць паведамленні агентаў КДБ

18.10.2017
Цэнтр даследаванняў генацыду і рэзістэнцыі жыхароў Літвы (ЦДГРЖЛ) пачынае абнародаванне агентурных паведамленняў агентаў савецкай спецслужбы КДБ, паведамляе Delfi.


«Такіх дакументаў у Асобым архіве Літвы захавалася даволі шмат, іх абнародаванне павінна дазволіць грамадству сфармаваць больш дакладнае ўяўленне аб дзейнасці агентаў КДБ», — гаворыцца ў прэс-рэлізе ЦДГРЖЛ.

 

Агентурнае паведамленне — напісаны рукой агента тэкст аб выкананым заданні КДБ ці інфармацыя, атрыманая па яго асабістай ініцыятыве. Агентурнае паведамленне падпісвалася псеўданімам, каб нельга было пазнаць асобу агента, піша НН. Пачынаецца абнародаванне агентурных паведамленняў агентаў, якія дзейнічалі ў літоўскіх эмігранцкіх арганізацыях: у Галоўным камітэце па вызваленні Літвы, Сусветнай літоўскай суполцы, Савеце літоўцаў Амерыкі, Літоўскай супольнасці Амерыкі і ў таварыстве Santara-Sviesa.

 

Пазней плануецца апублікаваць агентурныя паведамленні аб навукова-тэхнічнай выведцы і шпіянажы, якімі займаліся агенты падчас навуковых і працоўных стажыровак. Немалую частку агентурных паведамленняў складае інфармацыя ад сакрэтных супрацоўнікаў, якія дзейнічалі ў асяроддзі Каталіцкай царквы. У перыяд перабудовы дзейнасць КДБ асабліва актывізавалася, тады «ўваскрашаліся» нават архіўныя агенты КДБ для назірання, кантролю і ўплыву на распачатыя ў грамадстве новыя працэсы, на дзейнасць Саюдзіса.

 

ЦДГРЖЛ публікуе інфармацыю аб дзейнасці КДБ на сайце www.kgbveikla.lt з 2011 года. На сённяшні дзень на сайце ўжо апублікавана больш за 5500 дакументаў.



Дата стварэння навіны 18.10.2017

Возврат к списку