АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Ці збіраецца Уладзімір Парфяновіч пераехаць з раённага цэнтра ў Мінск?

16.10.2017
Трохразовы алімпійскі чэмпіён распавёў, як яму працуецца дзіцячым трэнерам у Мастах.


Нагадаем, вядомы ў мінулым спартсмен, экс-дэпутат Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Парфяновіч некалькі гадоў працаваў у трэнерскім складзе зборнай Расіі, затым трэніраваў польскую нацыянальную каманду, піша Народная воля.

 

Але апошнім часам Уладзімір Уладзіміравіч вырашыў адысці ад спорту высокіх дасягненняў, пераехаў у невялічкі гарадок Масты, што ў Гродзенскай вобласці, і стаў працаваць з дзецьмі.

 

– Ужо дзевяць месяцаў, як я працую дзіцячым трэнерам, – распавядае Уладзімір Парфяновіч.

 

– Пакуль у сталіцу не збіраецеся? Не надакучыла праца ў правінцыі?

 

– А што ў Мінску рабіць? Ніякіх прапаноў як не было, так і няма, таму працую там, дзе мае веды спатрэбіліся. У мяне ў Мастах дзве групы. Адна – спартыўнага ўдасканальвання, а другая – дзеці, якія толькі пачынаюць займацца веславаннем.

 

– Ёсць таленты?

 

– Цяжка шукаць таленавітых хлопцаў. Да нас бацькі не вельмі ахвотна вядуць дзяцей, бо веславанне дастаткова цяжкі від спорту. Таму ў асноўным прыходзяць трэніравацца дзеці, як кажуць, з малазабяспечаных сем’яў альбо тыя, кім увогуле бацькі не апекуюцца. І да такіх ставішся, як да родных. Шкада іх, безумоўна, я іх бацькам наогул прыдумаў бы якое-небудзь пакаранне за такое стаўленне да сваіх дзяцей.

 

– Як у вас складваецца працоўны дзень?

 

– З 9.00 да 12.00 трэніроўка, затым перапынак. Пасля зноў трэніруемся з 16.00 да 19.00. Праўда, падчас збораў графік крыху іншы. Так што, па сутнасці, няма нармаванага працоўнага дня, а падчас збораў трэніруемся наогул без выхадных. Але ж і гэтую працу трэба камусьці рабіць…


Дата стварэння навіны 16.10.2017

Возврат к списку