АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Пяці членам экіпажа субмарыны HMS Vigilant пагражае звальненне за сэкс на борце

Пяці членам экіпажа субмарыны HMS Vigilant пагражае звальненне за сэкс на борце
15.10.2017
У Сеціве апублікаваныя фота малодшага лейтэнанта Рэбекі Эдвардс, якая апынулася ў цэнтры сэкс-скандалу ў брытанскіх ВМС.

Паводле інфармацыі Daily Mail, Рэбека праходзіла службу на атамнай падлодцы HMS Vigilant на пасадзе афіцэра па інжынерна-тэхнічным забеспячэнні. Парушыўшы статут, яна ўступіла ў інтымную сувязь з капітанам субмарыны Сцюартам Армстронгам. Абураныя калегі паспяшаліся далажыць пра інцыдэнт кіраўніцтву.

Рэбека Эдвардс

Удакладняецца, што бурлівыя пазастатутныя адносіны пачаліся паміж падводнікамі падчас выканання місіі па ядзерным стрымліванні ў паўночнай частцы Атлантычнага акіяна. Аб скандале стала вядома, калі субмарына накіроўвалася ў ЗША па балістычныя ракеты Trident, піша The Sun.

 

Капітан Сцюарт Армстронг.

Пяці членам экіпажа субмарыны HMS Vigilant пагражае звальненне за сэкс на борце.

Жанчыны атрымалі права служыць на брытанскіх субмарынах у 2011 годзе. Першая прадстаўніца слабага полу прайшла курс падрыхтоўкі афіцэра-падводніка ў 2013-м.

па інф. НН


Дата стварэння навіны 15.10.2017

Возврат к списку