АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Першы пайшоў: камандзір вайсковай часткі, дзе служыў Коржыч, зняты з пасады

Першы пайшоў: камандзір вайсковай часткі, дзе служыў Коржыч, зняты з пасады
14.10.2017

Следчы камітэт і пракуратура працягваюць праверку па факце гібелі вайскоўца ў 72-м аб'яднаным навучальным цэнтры падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў.

  Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве абароны. «Па выніках праверкі, якая праводзіцца вайсковым ведамствам, за непрыняцце вычарпальных мер па падтрыманні строгага статутнага парадку міністрам абароны прынята рашэнне аб адхіленні ад пасад камандзіра і шэрагу службовых асоб камандавання вайсковай часткі, у якой праходзіў службу радавы Аляксандр Коржыч, а таксама тых, каму вайсковец быў непасрэдна падпарадкаваны па службе», — заявілі ў міністэрстве.

 

Прававая ацэнка будзе прадстаўлена грамадскасці пасля завяршэння следства, высвятлення прычын і абставінаў, піша НН.

 

Нагадаем, радавога Аляксандра Коржыча знайшлі нежывым ў падвале — Коржыч вісеў на бручным рамяні, які мацаваўся да арматуры пад столлю. Ногі былі перавязаныя шнурком ад абутку, на галаву нацягнута майка.



Дата стварэння навіны 14.10.2017

Возврат к списку