АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Сёння Пакроў: да зімы гатоў

Сёння Пакроў: да зімы гатоў
14.10.2017
14 кастрычніка беларускія праваслаўныя святкуюць Пакроў Найсвяцейшай Багародзіцы.


У гонар Пакрова Прасвятой Багародзiцы напiсаны абразы, узведзены храмы. Самы знакамiты — Пакроўскi сабор у Маскве, пабудаваны Iванам Грозным, вядомы яшчэ як сабор Васiля Блажэннага. У Беларусi каля 130 храмаў асвечаны ў гонар дадзенага свята.

Пакроў ушаноўваюць толькі хрысціяне ўсходняй традыцыі і пераважна ва ўсходнеславянскіх землях.

 

Каталікі лацінскага абраду гэтага свята ў сваім календары не маюць. Грэкі перасталі яго святкаваць у XV стагоддзі. Да ўсталявання свята спрычынілася з’яўленне ў 910 годзе Багародзіцы святому Андрэю дзеля Хрыста бажавольнаму ва Улахернскім храме Найсвяцейшай Багародзіцы ў Канстанцінопалі.

Падчас малебна за ўратаванне сталіцы Візантыі ад паганаў, якія аблажылі горад, святы Андрэй і ягоны вучань Эпіфан убачылі Дзеву Марыю. Па легендзе, яна крочыла па паветры ў акружэнні анёлаў, горача малілася, а потым зняла са сваёй галавы покрыва і распрасцёрла яго над людзьмі, якія знаходзіліся ў царкве, такім чынам абараняючы іх ад бачных і нябачных ворагаў.

Заступніцтва дапамагло — ворагі адступілі.Пакроў-амафор стаўся сімвалам заступніцтва і апекі Божай Маці над людзьмі.

 

«Аxiнi нас пачэсным пакровам Тваiм, аxавай нас ад усягo благoга i малi Сына Твайгo, Xрыста Бoга нашага, збавiць душы нашы», — просяць Багародзіцу хрысціяне падчас святочнай літургіі.

 

У народным календары пакроў лічыўся пераходным святам між восенню і зімой. «На Пакроў да абеда восень, пасля абеда — зіма», — казалі раней.



Дата стварэння навіны 14.10.2017

Возврат к списку

cashback