АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Следчыя пра смерць салдата ў Печах: «знойдзены ў пятлі з мацерчатага рамяня, з перавязанымі шнурком абутку нагамі і надзетай на галаву майкай»

Следчыя пра смерць салдата ў Печах: «знойдзены ў пятлі з мацерчатага рамяня, з перавязанымі шнурком абутку нагамі і надзетай на галаву майкай»
13.10.2017

Падрабязнасці смерці 21-гадовага Аляксандра Коржыча, якога знайшлі павешаным у вайсковай частцы пад Барысавам. Следчы камітэт выступіў з афіцыйнай заявай для прэсы.


 Паводле прадстаўніка Следчага камітэту Сяргея Кабаковіча, цела Коржыча каля 17-й гадзіны 3 кастрычніка знайшлі «ў пятлі з мацерчатага рамяня для штаноў, прымацаванага свабодным канцом да мэталічнай арматуры пад стольлю склепа, зь перавязанымі шнурком абутку нагамі і надзетай на галаву майкай».

 

Яшчэ ў верасні Коржыча (на здымку) аглядаў псіхіятар. Дыягназ быў «здаровы».

Яшчэ ў верасні Коржыч быў у мэдчастцы з вострай респіраторнай інфэкцыяй — і тады яго аглядаў псыхіятар. Дыягназ быў «здаровы», паведамляе Свабода. Пасля таго як Коржыча выпісалі 26 верасьня, звестак пра яго далейшае месцазнаходжанне ў следчых няма. Цяпер прызначаная пасмяротная псыхоляга-псыхіятрычная экспэртыза Коржыча.

 

У час расследавання паўторна агледзелі склеп, дзе знайшлі цела Коржыча, вынялі тэлефоны вайскоўцаў і атрымалі частковыя зьвесткі пра тое, каму Коржыч і іншыя вайскоўцы тэлефанавалі, таксама канфіскавалі кампутарную тэхніку па месцы жыхарства нябожчыка. Звесткі з тэлефонаў Коржыча далучаныя да справы. Прызначаная таксама экспэртыза адзення Коржыча, прадметаў з месца здарэньня і слядоў са сцяны склепа.

 

У бліжэйшы час следчыя плянуюць дапытаць каля 60 вайскоўцаў роты, у якой служыў Коржыч, а таксама 104 пацыентаў і супрацоўнікаў мэдроты.

Дапытаныя маці Коржыча, прызнаная пацярпелай, і сябры загінулага, зь якімі ён пастаянна перапісваўся. Бліжэйшым часам сьледчыя плянуюць дапытаць каля 60 вайскоўцаў роты, у якой служыў Коржыч, а таксама 104 пацыентаў і супрацоўнікаў мэдроты, дзе да здарэньня лекаваўся загінулы.

 

З дапытаных на цяперашні час салдатаў ніхто не казаў пра гвалт адносна Коржыча ці пра непрыязнае стаўленьне кіраўніцтва да яго, а камандзір аддзяленьня «ставіў Коржыча ў больш прывілеяванае становішча ў адносінах да астатніх вайскоўцаў з прычыны таго, што паміж імі былі нестатутныя адносіны — набывалі за наяўныя і перадавалі гэтаму сяржанту ў карыстаньне тэлефон, прадукты харчаваньня, цыгарэты».

 

Сам камандзір аддзяленьня «прымаў ад вайскоўцаў грошы за неабмежаванае па часе карыстаньне мабільнымі ў парушэнне вызначанага парадку», па 20-40 рублёў з чалавека.

 

Сяржанты з вайсковай часткі праходзяць падазраванымі па справе аб «дзедаўшчыне», таксама «прымаюцца рашэнні аб іх затрыманні».

Супраць старшыны роты, які скраў з карткі Коржыча ня менш за 150 рублёў і рабіў плацяжы «бязь ведама ўладальніка ў асабістых мэтах у крамах і кавярнях Барысава», распачалі крымінальную справу аб махлярстве. Сяржанты з вайсковай часткі праходзяць падазраванымі па справе аб нестатутных адносінах, таксама «прымаюцца рашэньні аб іх затрыманьні». Адзін з блізкіх сяброў Коржыча Ільля казаў Свабодзе, што прапаршчык Ягор С., у якога апынулася картка Коржыча і які ёю карыстаўся, а таксама сяржант Яўген Б. цяпер затрыманыя ў Барысаве і знаходзяцца на гаўптвахце.

 Папярэдне разглядаюцца вэрсіі давядзеньня да самагубства празь «дзедаўшчыну», зьдзекі, гвалт, вымагальніцтва ці адбіраньне асабістых рэчаў і грошай; забойства з асабістых або карысьлівых матываў або праз «валоданьне звесткамі, якія кампрамэтуюць іншых вайскоўцаў»; самагубства праз псыхалягічную траўму або нежаданьне служыць.

 

Адразу па здарэнні прэсавы сакратар Мінабароны Ўладзімір Макараў назваў «чуткамі і домысламі» сумневы родных і сяброў загінулага ў Печах салдата Аляксандра Коржыча ў тым, што хлопец учыніў суіцыд. Цяпер сытуацыя вакол гібелі салдата на «жорсткім кантролі» ў Аляксандра Лукашэнкі.

 


Дата стварэння навіны 13.10.2017

Возврат к списку