АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Тры версіі смерці салдата ў Пячах

Тры версіі смерці салдата ў Пячах
13.10.2017
Па словах афіцыйнага прадстаўніка СК Сяргея Кабаковіча, следчымі разглядаюцца тры версіі падзей.


Першая — «дзяды» давялі Коржыча да самагубства здзекамі. Другая — ён сам павесіўся праз псіхалагічную траўму. І трэцяя версія — забойства, бо Коржыч мог мець кампраментуючыя звесткі, датычныя саслужыўцаў.

Супраць версіі пра псіхалагічную траўму кажа той факт, што ў медчастцы, як паведаміў Кабаковіч, псіхіятр агледзеў Коржыча і паставіў яму дыягназ: «здаровы», пиша НН.

 

Салдата знайшлі ў падвале — Коржыч вісеў на бручным рамяні, які мацаваўся да арматуры пад столлю. Ногі былі перавязаны шнурком ад абутку, на галаву нацягнута майка.

Саслужыўцы расказалі следчым, што паводзіны Коржыча змяніліся ад 7 верасня. Ён пачаў скардзіцца на здароўе, на боль у вобласці сэрца. Але пра самагубства не гаварыў.

 

«Камандзір аддзялення, сяржант, ставіў Коржыча ў больш прывілеяваны стан адносна іншых, бо паміж імі існавалі нестатутныя ўзаемаадносіны. Сяржанту перадаваліся грошы, тэлефон, харчаванне, цыгарэты, — паведамілі следчыя. — Акрамя таго, з боку камандзіраў аддзяленняў існавалі моманты злоўжывання ўладай. Яны бралі грошы з салдат за права тых карыстацца тэлефонамі, сумы былі розныя, ад 20 да 40 рублёў».

 

Двое сяржантаў афіцыйна прызнаныя падазраванымі па справе аб парушэнні статутных узаемаадносін. Вінаватым можа пагражаць да 12 гадоў зняволення. Цяпер вырашаецца, ці будуць затрыманыя яны.

 

На старшыну роты, прапаршчыка Артур Вірбала, таксама завялі крымінальную справу — за махлярства. Па версіі следчых, Вірбал зняў з карткі Коржыча не менш за 180 рублёў, разлічваўся ёю ў крамах і кавярнях Барысава.

 

Агулам па справе аб смерці Коржыча дапросяць больш за 160 чалавек з медроты і саслужыўцаў.



Дата стварэння навіны 13.10.2017

Возврат к списку

cashback