АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Стваральнік новага партала для мужчын: «Фемінізм — гэта як змяіны яд»

Стваральнік новага партала для мужчын: «Фемінізм — гэта як змяіны яд»
10.10.2017
  
У пачатку кастрычніка ў Беларусі запрацавала новае выданне для мужчын — інтэрнэт-партал з няхітрай назвай Мужчынскі.бел.


Фота male.by.

 

Мы пацікавіліся, як стваральнікі ўяўляюць сабе сучаснага беларуса, для якога збіраюцца рабіць свой прадукт.

 

Галоўны рэдактар партала — 28-гадовы айцішнік Сяржук. Ён пакуль не называе сваё прозвішча, «каб стартап не асацыяваўся з канкрэтнай асобай». Сяржук лічыць, што прыйшоў час рабіць беларускіх мужчын дагледжанымі.

 

«Раней мужчынам прапаноўвалі толькі спартыўныя выданні або пра бізнэс ці аўто. Але час змяніўся. Паглядзіце, колькі ў нас адкрываецца новых барбер-шопаў. Яшчэ дзесяць гадоў таму немагчыма было ўявіць, што манікюр ці маскі для твару будуць запатрабаваныя мужчынамі. Або што будуць папулярныя брошкі».

 

Менавіта таму на сайце можна пачытаць тэксты пра тое, як прывесці скуру ў парадак за 30 хвілін, пра прычоскі-табу і зімовыя паліто. Галоўны рэдактар лічыць, што новае пакаленне беларусаў не будзе баяцца самавыяўляцца і пачне сачыць за сабой, каб нават у 60 гадоў мець прэс і здаровы выгляд.

 

Пакуль што нават сярод вядомых беларусаў Сяржук не можа вылучыць хаця б аднаго ідэальнага, на якога маглі б раўняцца іншыя: «У нас паўсюль толькі адзін чалавек. А імкнуцца трэба да такіх як Уладзімір Познер, хоць ён і не беларус».

 

Каманда мужчынскага партала, якая сёння складаецца з трох чалавек, адразу дала зразумець, што на іх тэрыторыю феміністкам уваход забаронены. Адкуль такая катэгарычнасць?

 

 «Я супраць фемінізму. Мы за добрых, мілых дзяўчат, якія будуць знаходзіцца за спінай свайго хлопца ці мужа. Так, мая жонка сядзіць дома — гэта была мая просьба. Яна займаецца тым, чым хоча, а за мной, як за каменнай сцяной. Фемінізм — гэта як змяіны яд, на мой погляд: у маленькіх дозах лечыць, а ў вялікіх — забівае. Сёння намеснік старшыні Савета Рэспублікі Мар'яна Шчоткіна прапануе жанчынам ільготы для адкрыцця ўласнай справы, а заўтра што — ім будуць адмяняць падаткі? Тут ужо пачынаецца дыскрымінацыя мужчын», — лічыць галоўны рэдактар Мужчынскі.бел.

 

У бліжэйшы час партал збіраецца шукаць новых маладых аўтараў і паспрабуе заваяваць аўдыторыю па ўсёй Беларусі.

nina.nn.by

Автор:  <br />

Дата стварэння навіны 10.10.2017
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку