АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Андрэй Курэйчык паказаў, як будзе выглядаць яго новы трымценнік «Вурдалакі»

Андрэй Курэйчык паказаў, як будзе выглядаць яго новы трымценнік «Вурдалакі»
10.10.2017
Праца над фільмам, які ахрысцілі «першым беларускім моладзевым хорарам», а цяпер называюць «слэшарам» (разнавіднасць фільма жахаў), пачалася ў маі гэтага года.

Тызер будучай кінастужкі сёння з’явіўся ў сеціве.

Асноўны сюжэт стужкі — гісторыя пра маладых людзей, якія ў Купальскую ноч выпадкова апынуліся на запаведным памежным возеры, абудзіўшы сілы старажытнага зла.

Як паведаміла творчая каманда, здымкі праходзілі ў дзікіх лясах і на ўнікальных запаведных азёрах Беларусі, піша НН. Акцёрам прыйшлося некалькі тыдняў правесці ў «барацьбе з вурдалакамі», выкліканымі магіяй Купальскай ночы. Яны гадзінамі знаходзіліся ў халоднай вадзе і лясным гушчары, ператвараючыся ў вадзяных.

 

Цяпер ідзе мантаж матэрыялу, праца над гукам і камп’ютарнай графікай. Але вясной Андрэй Курэйчык, які выступае адным з прадзюсараў, абяцаў, што прэм’еру можна будзе паглядзець у кінатэатрах ужо восенню




Дата стварэння навіны 10.10.2017

Возврат к списку