АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Сузаснавальнік Apple Стыў Вазняк распавёў, якія тэхналогіі дакладна вымруць

Сузаснавальнік Apple Стыў Вазняк распавёў, якія тэхналогіі дакладна вымруць
09.10.2017
7 кастрычніка на Фестывалі навукі ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце выступіў сузаснавальнік кампаніі Apple Стыў Вазняк.

Злева направа: Стыў Джобс, Джон Скалі і Стыў Вазняк падчас прэзентацыі новага камп'ютара кампаніі Apple II ў Сан-Францыска, ЗША. 24 красавіка 1984 года

 

У прыватнасці, адказваючы на пытанне «Што б вы параілі маладым людзям, якія толькі выбіраюць свой шлях?», Вазняк даў наступны адказ:

 

«Цяпер даволі цяжка прадказаць, што дакладна будзе развівацца ў будучыні, але затое цалкам магчыма прадказаць, што вымрэ. Вось, напрыклад, механіка дакладна сыходзіць у мінулае.

 

Мне як інжынеру абсалютна ясна, што ні на якія іншыя планеты мы не паляцім. Я чалавек рэалістычны — ведаю, што магчыма, а што не.

 

Мне зразумела таксама, што людзі ніколі не будуць несмяротнымі. Але гэта не адмаўляе таго факту, што чалавечае жыццё будзе яшчэ падоўжанае. Я часта думаю пра смерць і магу сказаць, што неўміручасці я б сабе не пажадаў. І наогул, я задаволены тым, што Гасподзь мне адпусціў, піша Наша ніва.

 

Я дужа веру ў маладых, я перакананы, што менавіта дзецям трэба даваць самыя новыя, магутныя камп'ютары, а не старыя, як гэта часам робяць бацькі. І калі б я змог сабе дазволіць сапраўдную ахвяру, то стаў бы настаўнікам. Я ж і быў настаўнікам! Я выкладаў школьнікам сярэдніх класаў восем гадоў запар, па сем дзён на тыдзень.

 

Я хацеў бы пажадаць маладым людзям узяць сабе за мэту быць найлепшымі ў свеце. Для гэтага трэба спачатку проста стаць лепш за сваіх калег. І яшчэ я хацеў бы, каб маладыя людзі разумелі: ідэя можа быць выдатнай, нават калі яна не прыносіць грошай».

 

Дарэчы, Вазняк распавёў і пра нечаканыя вынікі, якія ён назірае пасля стварэння смартфона:

 

«Некалі я і праўда думаў, што калі зрабіць жыццё людзей больш простым, гэта прынясе ім шчасце. Яны стануць менш працаваць. Аднак яны сталі працаваць нават больш, — зараз сям'ю павінны ўтрымліваць два чалавекі, а не адзін. Я думаю, што калі параўнаць нас з першабытнымі людзьмі па ўзроўні шчасця, будзе прыкладна адное і тое ж.

 

Калісьці мы са Стывам Джобсам марылі стварыць гаджэт, які зробіць невідушчых людзей відушчымі. Але цяпер, калі я ўваходжу ў метро і бачу, што ўсе сядзяць, уткнуўшыся ў свае тэлефоны, — разумею, што мы зрабілі ўсіх відушчых людзей бязвокімі».



Дата стварэння навіны 09.10.2017

Возврат к списку