АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

У Кракаве знайшлі дакумент з подпісам і пячаткай беларускага асветніка Васіля Цяпінскага

У Кракаве знайшлі дакумент з подпісам і пячаткай беларускага асветніка Васіля Цяпінскага
08.10.2017
Магістар гістарычных навук Ягор Сурскі з аддзелу краязнаўства і археалогіі Інстытуту гісторыі беларускай Акадэміі навук знайшоў у Кракаве самы ранні з вядомых дакумэнт асветніка, пісьменніка і кнігавыдаўца Васіля Цяпінскага.

Дакумэнт унікальны тым, што мае ўласнаручны подпіс Цяпінскага і ягоную асабістую пячатку — такіх у гістарыяграфіі раней не сустракалася.

 

Як распавядае Сурскі Свабодзе, дакумэнт знаходзіўся ў бібліятэцы Польскай акадэміі навук у Кракаве сярод розных маёмасных і фінансавых папераў шляхецкіх радоў, але храналягічна выбіваўся з пазначанага ў тэчцы датаваньня. Папера была анатаваная, у архіве ў Вільні нават знаходзіцца мікрафільм з дакумэнтам, але ліст дагэтуль ня быў уведзены ў навуковы абарот. За дапамогу ў капіяваньні дакумэнту гісторык выказвае падзяку Юрыю Гардзееву з Кракава.

 

«Пячатка належыць да гербу Асьвея, якім карысталіся і іншыя прадстаўнікі роду Цяпінскіх, на ёй выяўлены крыж і два паўмесяцы. Ініцыялы «WC» пацьвярджаюць, што гэта асабістая пячатка Васіля Цяпінскага», — тлумачыць Сурскі.


 

Гістрык зрабіў даклад пра знаходку на кангрэсе «500 год беларускага кнігадруку» ў менскай Нацыянальнай бібліятэцы, чакае публікацыі работы пра знаходку ў навуковым зборніку «Здабыткі: дакумэнтальныя помнікі на Беларусі».

Васіль Цяпінскі нарадзіўся каля 1540 году ў Цяпіна, што пад Чашнікамі ў цяперашняй Віцебскай вобласці. У 1570-я на свае сродкі зладзіў друкарню, распачаў пераклад Эвангелля на старабеларускую мову, пачаў выдаваць Эвангельле на старабеларускай і царкоўнаславянскай, да якога асабіста напісаў прадмову.

Автор:  <a href="https://nn.by/?c=ar&;i=198718" >nn.by</a>

Дата стварэння навіны 08.10.2017

Возврат к списку