АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Прыгажуня Аляксандра Чычыкава перамагла ў конкурсе «Міс свету на вазку»

Прыгажуня Аляксандра Чычыкава перамагла ў конкурсе «Міс свету на вазку»
08.10.2017
Акрамя Сашы ў ім бралі ўдзел яшчэ 23 канкурсанткі. Ад Беларусі ўдзельнічала яшчэ адна дзяўчына з ДЦП Ангеліна Уэльская.

Дзяўчаты кажуць, што справа не толькі ў кароне пераможцы. Яны раяць усім інвалідам вазочнікам забыцца на акрэсленне – «абмежаваныя магчымасці». Урэшце, як паказвае іхны ўласны прыклад, вазок – гэта не прысуд.


«Самае галоўнае – не баяцца, што на цябе хтосьці будзе інакш глядзець. Трэба паважаць самога сябе, паважаць і любіць. І тады зменіцца і стаўленне людзей. Я ўсё гэта праходзіла, але навучылася не звяртаць увагі на грамадства і дзякуючы гэтаму стала першай мадэллю з ДЦП у Беларусі», – кажа Ангеліна, цытуе Белсат.

Нагадаем, Саша вырашыла падаць заяўку на конкурс спантанна. У яе камандзе была, напрыклад, місіс «Зямны шар-2017» Святлана Кузняцова.


Цяпер прыгажуня вучыцца ў педагагічным універсітэце на сацыяльнага псіхолага. Траўму яна  атрымала трапіўшы ў аварыю, калі вучылася на першым курсе. Саша таксама грае ў пастаноўках Свабоднага тэатра, а працуе ў гіпермаркеце паслуг 124.

 «Мая галоўная мэта – гэта паказаць усім людзям, што мы каманда, што мы ўсе разам працавалі над гэтым мерапрыемствам, каб разбурыць стэрэатыпы, якія стварыліся вакол жанчын на вазку, дый тых, хто проста мае інваліднасць. Пабароць гэтае ўяўленне, маўляў, мы бедныя, няшчасныя, пашкадуйце нас. Не – мы моцныя, мы можам крочыць наперад, дасягаць пастаўленых мэтаў», – даводзіць Аляксандра.


У конкурсе, які адбыўся ў Польшчы, ўдзельнічалі 24 фіналісткі.


Автор:  "Беларускі партызан"

Дата стварэння навіны 08.10.2017

Возврат к списку