АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Як выглядала беларускае тэлебачанне ў 1990-я і пачатку 2000-х — шмат гістарычнага відэа

Як выглядала беларускае тэлебачанне ў 1990-я і пачатку 2000-х — шмат гістарычнага відэа
07.10.2017
1990-я былі цікавым часам, калі ў краіне адбываліся значныя і істотныя змены ва ўсіх сферах: у культуры, палітыцы і грамадскім жыцці. Менавіта тэлебачанне служыла люстэркам гэтых змен.

І для маладога пакалення і нашчадкаў менавіта медыяархівы з’яўляюцца важнай крыніцай інфармацыі пра тыя часы. Беларускія студэнты Ігар Пярэпіч і Міхаіл Кулак вырашылі стварыць аматарскі тэлевізійны архіў «Старое Белорусское Телевидение и Радио», які ў сістэматызаванай форме захоўвае старыя эфіры Беларускага тэлебачання і дазваляе людзям, якія жылі ў 1990-я, панастальгіраваць, а маладым людзям даведацца пра гісторыю нашай краіны, піша НН. 

Гісторыю, калі Беларускае тэлебачанне вяшчала яшчэ пераважна па-беларуску, дзе яшчэ не было «чорных спісаў» музыкаў, а ў выпусках навін паказвалі звароты апазіцыйных дэпутатаў парламента.

 

НН: Як у Вас з’явілася ідэя стварэння такой суполкі?

 

Ігар Пярэпіч: Мы былі ўдзельнікамі падобных расійскіх суполак, якія аб’ядноўвалі аматараў «старога» тэлебачання. У адной з іх з’явіўся невялікі фрагмент ад Міхаіла Кулака, які змяшчаў кавалак эфіру Беларускага тэлебачання. Гэта зацікавіла іншых удзельнікаў суполкі. Тады я стаў скідваць у каментары іншыя кавалкі эфіра, якія знайшоў на Ютубе. Так у мяне з’явілася ідэя стварыць такую суполку для беларускага ТБ. Потым да яе далучыўся Міхаіл, які стаў адміністратарам.

 

НН: Дзе вы шукаеце матэрыялы?

 

 Ігар Пярэпіч: Першапачаткова мы знаходзілі ўсе разрозненыя запісы на Ютубе і змяшчалі іх у суполцы. Але потым сталі самастойна шукаць відэакасеты, і зараз Міхаіл можа іх алічбоўваць. Яшчэ адзін са спосабаў — вэб-архівы, калі са старых сайтаў можна «выцягнуць» некаторыя старыя тэлеперадачы. З афіцыйным архівам Беларускага тэлебачання мы не працавалі.

 

НН: Чым, на ваш погляд, адрозніваецца сучаснае тэлебачанне ад тэлебачання дзевяностых?

 

Міхаіл Кулак: Раней было больш беларускамоўных праграм. Быў добры выбар забаўляльных тэлеперадач. А яшчэ зараз чамусьці амаль не засталося праграм для дзяцей, у 1990-я такіх праграм было больш.


Відавочна, што беларуская мова ў 1990-я гады панавала на Беларускім тэлебачанні не толькі ў перадачах культурна-мастацкага кірунку.


Ток-шоу «Карамболь» з удзелам Рыгора Барадуліна (1998)


Міністр унутраных спраў Юрый Захаранка пра карупцыю ўлады:



Лукашэнка звяртаецца за падтрымкай да народа:





Дата стварэння навіны 07.10.2017

Возврат к списку