АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Турэцкія археолагі сцвярджаюць, што знайшлі месца пахавання Мікалая Цудатворца

Турэцкія археолагі сцвярджаюць, што знайшлі месца пахавання Мікалая Цудатворца
06.10.2017
На Захадзе яго называюць Святым Мікалаем, а таксама ведаюць як Санта Клаўса. Тыя ж мошчы, якія знаходзяцца ў італьянскім Бары, належаць іншаму чалавеку, кажуць турэцкія эксперты.

Як піша ВВС, на Захадзе яго называюць Святым Мікалаем, а таксама ведаюць як Санта Клаўса. Тыя ж мошчы, якія знаходзяцца ў італьянскім Бары, належаць іншаму чалавеку, кажуць турэцкія эксперты.

Паведамляецца, што непашкоджаная грабніца знайшлася ў падземных памяшканнях царквы Святога Мікалая ў раёне турэцкага Дэмрэ, у паўднёва-заходняй правінцыі Анталья.

 

Невялікі горад Дэмрэ быў пабудаваны на руінах старажытнага лікійскага горада Міра (Міры), дзе Святы Мікалай, як мяркуецца, жыў у чацвёртым стагоддзі.

Царква Святога Мікалая ў Дэмрэ — яго галоўная турыстычная славутасць і папулярнае месца паломніцтва хрысціян. Археалагічныя работы ідуць там ужо 20 гадоў.

 

«Храм у падзямеллі царквы дайшоў да нашых дзён у добрым стане, — распавёў турэцкай газеце «Хюрыет» Джамыл Карабайрам, які адказвае ў Антальі за геадэзію і помнікі. — Думаем, што яму шкоды не нанесена. Але туды складана зайсці, бо на ўваходзе пакладзеная мазаіка. Спачатку яе трэба даследаваць кавалачак за кавалачкам, і толькі потым аглядаць пахаванне».

Пры даследаванні грабніцы навукоўцы выкарыстоўваюць камп'ютарную тамаграфію і геарадар. Работы набліжаюцца да завяршэння.

 

Базіліка Святога Мікалая ў Бары, дзе, як лічылася, захоўваюцца мошчы Цудатворца.

 

Лічыцца, што вялікую частку мошчаў у 1087 годзе з заваяванай цюркскай дынастыяй сельджукідаў Міры забралі італьянскія купцы.

 

Меншая частка засталася там, і пазней іх забралі венецыянцы. Цяпер гэтая частка захоўваецца ў касцёле святога Мікалая на востраве Лідо ў Венецыі.

 

Да гэтага часу лічылася, што большая частка мошчаў Святога Мікалая, прывезеная купцамі ў Італію, захоўваецца ў італьянскім горадзе Бары.

 

У маі 2017 года ўпершыню за 930 гадоў мошчы, якія захоўваліся ў Бары, вывезлі за межы горада. Іх адправілі ў Расію, дзе з жадаючых прыкласціся да іх выстраіліся вялізныя чэргі.

 

 

Джамыл Карабайрам у каментары газеце «Хюрыет» таксама паведаміў, спаслаўшыся на экспертаў, што пры вывучэнні старадаўніх папер знайшліся сведчанні таго, што мошчы ў Бары належалі іншаму святару.


Мікалай з Патара (Святы Мікалай) быў біскупам у Мірах. Пасля яго смерці у 343 годзе на месцы яго магілы пабудавалі базіліку, а ў пачатку дзявятага стагоддзя — царкву.

Мікалай Цудатворац шануецца хрысціянамі за сваю пакору і шчодрасць, асабліва да дзяцей. Дабрыня Святога Мікалая засталася легендай у стагоддзях, і была папулярызаваная ў культуры ў вобразе «Бацюхны Раства», які дорыць дзецям падарункі.

 

Галандцы ў Амерыцы прыдумалі іншую версію пад імем Сінтаклаас, і там ужо распаўсюдзілася імя Санта Клаўс, шырока выкарыстоўваецца сёння.


Дата стварэння навіны 06.10.2017
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку